Вы тут

Выданне «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» прэзентавалі ў НББ


Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя дакументальнага выдання «Без тэрміну даўнасці. Беларусь. Аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». 


У пачатку прэзентацыі была аб’яўлена хвіліна маўчання, падчас якой мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» выканаў твор «Вечная памяць»

Падчас мерапрыемства выступілі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс, намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Старавойтаў, кіраўнік Нацыянальнага мемарыяльнага комплексу «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужылі» протаіерэй Фёдар Поўны, кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы, начальнік упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Валерый Талкачоў, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза, кіраўнік навукова-асветніцкіх і грамадскіх праграм Фонду «гістарычная памяць» Наталля Сялюкіна, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк.

— Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь у цесным узаемадзеянні з калегамі, гісторыкамі, у тым ліку Расійскай Федэрацыі, праводзіцца сістэматычная работа па выяўленні, вывучэнні і ўвядзенні ў навуковы абарот дакументальных крыніц аб злачынствах фашысцкіх акупантаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва.

Па розных аспектах Вялікай Айчыннай вайны Нацыянальным архівам за апошнія гады выдадзена больш за 50 зборнікаў дакументаў і матэрыялаў, як самастойна, так і сумесна з нашымі партнёрамі, а прадстаўлены сёння фундаментальны 6-ці томны праект «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» стаў вехай, своеасаблівым падвядзеннем вынікаў і абагульненнем напрацовак (з безумоўнай нацэленасцю на ўвядзенне ў навуковы абарот новых крыніц), якія мы праводзім у завяршэнні Года гістарычнай памяці.

У адпаведнасці з канцэпцыяй серыі кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь (у сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных граніцах) прысвячаецца асобны том. 

Важным складнікам кожнага зборніка з’яўляецца ілюстрацыйны блок, які ўмоўна можна падзяліць на дзве тэматычныя групы: фотасведчанні нацысцкіх злачынстваў і мемарыялізацыя памяці аб ахвярах акупантаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў.

Вялікую інфармацыйную і практычную каштоўнасць таксама маюць спецыяльна падрыхтаваныя дадаткі: спіс месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва; спіс месцаў масавага знішчэння яўрэяў; спіс найбольш буйных нямецкіх карных аперацый; спіс сельскіх населеных пунктаў, знішчаных нямецкімі акупантамі поўнасцю або часткова ў 1941-1944 гг.

У мэтах папулярызацыі праекта, па меры выхаду ў свет зборнікаў прайшлі іх прэзентацыі ва ўсіх абласцях Беларусі. З улікам значнага цікавасці да гэтай серыі кнігі размешчаны ў свабодным доступе на інтэрнэт-сайтах «Архівы Беларусі» і Нацыянальнага архіва. Прапрацоўваецца пытанне аб яго растыражаванні.

«Напярэдадні гэтага мерапрыемства мы перадалі камплекты з 6-ці кніг у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, міністэрствы, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і іншыя арганізацыі і ведамствы для выкарыстання ў працы, а сёння — і ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі», — распавёў дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.