Вы тут

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 19 снежня ў Мінску


Палац Незалежнасці ў Мінску 19 снежня стане пляцоўкай беларуска-расійскіх перагавораў на вышэйшым узроўні. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, які наведае Беларусь з рабочым візітам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Праграма перагавораў чакаецца насычаная. Яны стартуюць з размовы ў шырокім складзе. Удзел у ім прымуць кіраўнікі дзяржаў, а таксама члены ўрадаў дзвюх краін, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. У такім фармаце бакі падрабязна абмяркуюць увесь спектр найбольш актуальных пытанняў беларуска-расійскай інтэграцыі.

Далей прэзідэнты працягнуць перагаворы ў фармаце адзін на адзін, пасля чаго, як чакаецца, зробяць заявы і адкажуць на пытанні журналістаў.

У цэлым, як плануецца, кіраўнікі дзяржаў на працягу перагаворнага дня падрабязна абмяркуюць ход рэалізацыі прынятых раней саюзных праграм. У першую чаргу размова пойдзе аб пытаннях гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, сумесных кааперацыйных праектах з акцэнтам на імпартазамяшчэнне. Важнай тэмай у перагаворным парадку дня стане супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Прэзідэнты таксама нададуць прыярытэтную ўвагу пытанням бяспекі, абмяняюцца меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць сумесныя меры рэагавання на ўзнікаючыя выклікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.