Вы тут

Прыйдзе рэзкае пацяпленне


Гэтымі днямі на тэрыторыі нашай краіны чакаецца змяненне ўмоў надвор'я. На змену марознаму антыцыклону з боку Заходняй Еўропы зрушацца атмасферныя франты, за якімі пачне паступаць цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання. Тэмпературны фон істотна павысіцца, і калі ў ноч на аўторак начныя мінімумы знаходзіліся ў межах ад мінус 6 па захадзе да мінус 16 градусаў па ўсходзе, то ўжо днём тэмпература паветра па краіне складзе мінус 4 — плюс 2 градусы. З-за павышэння тэмпературнага фону ападкі будуць пераходзіць са снегу і мокрага снегу ў дождж, што прывядзе да ўтварэння галалёду і галалёдзіцы. У сувязі з гэтым у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляюць супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА

Паўнавартасная адліга прыйдзе да нас у сераду. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра складзе мінус 4 — плюс 2 градусы, удзень — ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

Затым на працягу двух дзён будзе неймаверна слізка. У чацвер часам пройдуць дождж і мокры снег. Месцамі прагназуюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы чакаецца ад мінус 4 градусаў да плюс 2 градусаў, днём — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У пятніцу ў многіх раёнах краіны ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі будзе галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 — плюс 2 градусы, удзень — мінус 1 — плюс 4 градусы.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у выхадныя месцамі па поўдні і паўднёвым захадзе краіны не выключана павышэнне тэмпературы да плюс 6 градусаў. Такі тэмпературны фон на 1-3 градусы вышэйшы за кліматычную норму. Чакаюцца туманы і галалёдныя з'явы. У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж. Месцамі будзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — ад мінус 1 да плюс 6 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.