Вы тут

Кнігі і прыстаўка ў падарунак


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў прыняў удзел у акцыі «Нашы дзеці» і наведаў установу «SOS-Дзіцячая вёска Мар’іна Горка», перадае БелТА.


Во время мероприятия

«Напярэдадні Новага года ў нашай краіне па даручэнні Прэзідэнта праходзіць акцыя „Нашы дзеці“. Мы выязджаем у дзіцячыя дамы, лячэбныя і навучальныя ўстановы і дорым трохі сваёй увагі дзеткам, якім па тых ці іншых прычынах не дасталося падарункаў. Мы ўручаем дзецям салодкія падарункі і тое, што яны самі хочуць атрымаць. Бо Новы Год — гэта свята цуду і чараўніцтва, і кожнае дзіця шукае пад ялінкай запаветны падарунак», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Міністр інфармацыі адзначыў, што яны паспрабавалі выканаць усе пажаданні выхавальнікаў і настаўнікаў, каб уручыць дзецям гэты запаветны падарунак. «Па традыцыі мы прывезлі дзецям кнігі, якія яны любяць. Чытаючы іх, дзеці змогуць падарожнічаць па розных краінах, быць больш пісьменнымі, выхаванымі і адукаванымі. Вядома, мы прывезлі і салодкія падарункі, куды без іх», — дадаў міністр інфармацыі.

Акрамя таго, распавёў Уладзімір Пярцоў, па жаданні саміх рабят ім купілі гульнявую прыстаўку Sony PlayStation і гульні да яе. «Так рабяты змогуць весела праводзіць вольны час. Тут цудоўная футбольная каманда, і дзеці змогуць гуляць яшчэ і ў віртуальны футбол», — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

«SOS-Дзіцячая вёска Мар’іна Горка» пачала працаваць у чэрвені 2003 года, калі пачаўся набор дзяцей у SOS-сем’і, якія да завяршэння будаўніцтва пражывалі на розных арандаваных кватэрах. У Дзіцячай вёсцы могуць адначасова пражываць больш за 70 дзяцей у 12 SOS-сем’ях. З моманту адкрыцця ўстановы прынята на выхаванне больш за 150 дзяцей з Мінскай вобласці.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.