Вы тут

На легендарным возеры Цзінба адкрылі сезон зімовай рыбалкі


На возеры Цзінба, што ў горадзе Муданьцзян (правінцыя Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай) адбылося адкрыццё сезона зімовай рыбалкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Старт атрымаўся паспяховы — сеткай было вылаўлена 119 тон рыбы. У межах урачыстасцяў таксама правялі «рыбны аўкцыён». Таксама шматлікія госці пабачылі традыцыйны танцавальны паказ янгэ і пакаштавалі тушанай рыбы.

Як вядома, возера Цзінба (альбо Цзіньпоху, даслоўна перакладаецца як «люстранае возера») з’яўляецца ўнікальным прыродным і каштоўным турыстычным аб’ектам. У пасёлку Дунцзінчэн размешчаны руіны «верхняй сталіцы» дзяржавы Бахай. У гісторыі яно таксама вядомае пад назвамі «Мэйта», «Хуханьхай» і «Біэртэн». У возеры каля 40 відаў рыб, таксама ёсць і прэснаводныя каралы.

Даўжыня возера з поўначы на поўдзень складае каля 45 кіламетраў, шырыня з усходу на захад — 6 км. Паўднёвая частка возера з’яўляецца мелкай, у паўночнай жа частцы глыбіня дасягае 62 метры. Возера ўтварылася каля 10 тысяч гадоў таму, калі ў выніку вулканічнай актыўнасці рэчышча ракі Муданьцзян аказалася блакіраваным.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.