Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта праваслаўным хрысціянам Беларусі


Даказваць веру добрымі справамі.


Фота Анатоля Клешчука.

Праваслаўным хрысціянам Беларусі.

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас са святам Раства Хрыстова.

У гэты цудоўны час, калі сэрцы мільёнаў вернікаў сагрэтыя чараўніцтвам аднаго з самых светлых хрысціянскіх свят, мы адчуваем адзінства з усім праваслаўным светам, напаўняемся асаблівым пачуццём датычнасці да вялікага таінства і даказваем сваю веру добрымі справамі.

Для беларусаў галоўныя хрысціянскія каштоўнасці — шчырая любоў да блізкага, мудрасць, адкрытасць, міласэрнасць — былі і застаюцца сапраўднай пуцяводнай зоркай. Ведаючы не па чутках цану міру і згодзе, дружбе і добрасуседству, мы заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі ў цяжкай сітуацыі і падзяліць радасныя моманты.

Няхай ззянне Раства азорыць шчасцем кожную сям'ю, умацуе дамашні ачаг, напоўніць яго непаўторнай атмасферай узаемаразумення і цяпла.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.