Вы тут

Паўднёвакітайскі горад зарабляе на вырошчванні макадаміі


Гарадскі павет Янчунь, што ў правінцыя Гуандун (Паўднёвы Кітай), актыўна займаецца вырошчваннем макадаміі, арэхі якой багатыя карыснымі рэчывамі і карыстаюцца вялікім попытам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных бюро лясной гаспадаркі Янчуня, горад з 2011 года ў пілотным рэжыме пачаў вырошчваць дрэвы макадаміі, інтрадуцыраваныя з Аўстраліі. На гэтым бізнэсе засяродзіліся жыхары з 14 мясцовых вёсак.

Па выніках 2021 года агульная плошча насаджэнняў макадаміі па ўсім горадзе дасягнула 131,8 тысячы му (8,7 тыс. гектараў), аб’ём вытворчасці склаў 16,5 тысячы тон, а сукупны кошт прадукцыі — 650 млн. юаняў (93,3 млн. долараў).

На Базе развіцця спецыфічных галін лясной прамысловасці горада Янчунь звыш 10 тысяч вясковых жыхароў удзельнічаюць у вытворчасці арэхаў макадаміі. Сёлета Янчунь мае намер пашырыць плошчу плантацый макадаміі да 300 тысяч му (20 тыс. га).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.