Вы тут

605 кніг тыражом каля мільёна экзэмпляраў выйшлі ў «Звяздзе»


З канца 2012 года Выдавецкі дом «Звязда», поруч з выданнем грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў, займаецца выпускам кніг рознай накіраванасці. 


За гэты адрэзак часу са «Звязды» да чытача прыйшлі кнігі 605 назваў і агульным накладам да аднаго мільёна экзэмпляраў. Каб вызначыць, гэта многа ці мала, прывядзём такую лічбу: штогод у краіне выходзяць кнігі і брашуры агульным накладам ад 9 да 10 мільёнаў экзэмпляраў. 

Значную ўвагу Выдавецкі дом «Звязда» надае выпуску мастацкай літаратуры. У прыватнасці, за мінулае дзесяцігоддзе пабачылі свет проза і паэзія народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца, лаўрэата Прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» Алеся Бадака, лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва Віктара Шніпа, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча, Уладзіміра Саламахі, Георгія МАРЧУКА, Міколы Мятліцкага, іншых вядомых пісьменнікаў — Анатоля Матвіенкі, Сяргея Трахімёнка, Віталя Кірпічэнкі, Уладзіміра Гаўрыловіча. 

Шмат увагі надаецца дзіцячай літаратуры. Свет пабачылі зборнікі казак, апавяданняў лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліпскага, Раісы Баравіковай, а таксама — Алены Стэльмах, Жанны Міус, Анатоля Зэкава, Галіны Пшонік, Валерыя Кастручына, Уладзіміра Ягоўдзіка, Ірыны Карнаухавай, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Генадзя Аўласенкі, Вольгі Савасцюк, Браніслава Зубкоўскага, Іны Фраловай... 

Выдаецца ў «Звяздзе» і класічная беларуская літаратура. Асаблівая ўвага надаецца здабыткам літаратарам, якія працуюць у галіне мастацкага перакладу. Сапраўднымі творчымі здабыткамі на гэтым шляху сталі праекты «Светлыя знакі: Паэты Кітая», «Сябрына: паэзія народаў Расіі», альманахі «Далягляды», «Созвучие», іншыя выданні. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.