Вы тут

Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла ЦСКА ў Санкт-Пецярбургу


Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна завяршыла першы перадсезонны вучэбна-трэніровачны збор, паведамляе БелТА.


Сёння на пляцоўцы цэнтра пляжных відаў спорту «Дынаміт» у Санкт-Пецярбургу падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада выйгралі ў бронзавага прызёра чэмпіянату Расіі маскоўскага ЦСКА з лікам 7:4. Да гэтага беларусы двойчы ўпэўнена абыгралі каманду Узбекістана — 13:0 і 10:2.

Зборная Узбекістана рыхтуецца да выступлення на чэмпіянаце Азіі, які пройдзе ў Тайландзе з 16 па 26 сакавіка. На групавым этапе яе сапернікамі будуць каманды Малайзіі, ААЭ і Ірана.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.