Вы тут

Прадухіленне гібелі дзяцей, барацьба з прыроднымі пажарамі. Рахманаў аб задачах МНС у 2023 годзе


Супрацоўнікам МНС варта надаць асаблівую ўвагу прадухіленні гібелі дзяцей пры пажарах, а таксама барацьбе з пажарамі ў прыродных экасістэмах. Пра гэта на калегіі МНС заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў, перадае БелТА.


«Па выніках працы МНС у 2022 годзе можна зрабіць выснову, што ведамства паспяхова справілася з пастаўленымі задачамі. Міністэрствам былі выпрацаваны і прыняты меры, якія дазволілі эфектыўна рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. У Беларусі не адбылося сур’ёзных надзвычайных сітуацый і тэхнагенных катастроф, а таксама аварый у галіне прамысловай бяспекі», — сказаў Аляксандр Рахманаў. Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі падкрэсліў, што абстаноўка ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі застаецца стабільнай.

Нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасці, дзяржавай і МНС былі прыняты меры па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. «Пэўныя краіны Еўропы для нас закрываюцца, але ёсць Кітай і Расія, дзе мы да гэтага часу па многіх напрамках адкрываем для сябе нешта новае. Акрамя таго, дзяржава і Прэзідэнт надаюць вялікую ўвагу людзям у пагонах», — адзначыў Аляксандр Рахманаў.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі падтрымаў тыя напрамкі, якія былі вызначаны МНС ключавымі на 2023 год. Паводле яго слоў, ратавальнікам варта сканцэнтраваць намаганні на прадухіленні гібелі дзяцей ад пажараў, а таксама звярнуць увагу на ўзгаранні ў прыродных экасістэмах, колькасць якіх у мінулым годзе вырасла ў параўнанні з паказчыкам 2021 года.

У заключэнне Аляксандр Рахманаў сказаў, што крытычных праблем у працы міністэрства няма: «Я ўпэўнены, што для нашых грамадзян падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — гэта працаздольны калектыў адважных прафесіяналаў, які вырашае ўсе пастаўленыя перад ім задачы».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.