Вы тут

У Беларусі за суткі пры пажарах пацярпелі чатыры чалавекі


У Беларусі за мінулыя суткі пры пажарах траўмы атрымалі чатыры чалавекі, паведамілі ў прэс-службе МНС.


Днём 4 лютага гарэла кватэра на другім паверсе чатырохпавярховага жылога дома на вул. Вялікі Гасцінец у Маладзечне. Пры тушэнні пажару работнікі МНС выратавалі гаспадара жылля 1948 года нараджэння, а таксама эвакуіравалі чалавека, які жыве вышэй паверхам. З апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння пенсіянера даставілі ў бальніцу.

Увечары гэтага ж дня з падобным дыягназам шпіталізавалі 58-гадовага пацыента ў Пінскую ЦДБ. Як аказалася, да прыезду работнікаў МНС вяскоўца з палаючага дома вынес другакурснік Ваеннай акадэміі.

У тры гадзіны ночы 5 лютага сталічным ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома на вул.Прытыцкага. Пры ліквідацыі НС работнікі МНС выратавалі кватэранаймальніцу 2004 года нараджэння. Дзяўчыну шпіталізавалі з атручэннем прадуктамі гарэння.

Таксама 4 лютага ў адну з мінскіх бальніц даставілі з апёкамі мужчыну 1978 года нараджэння. Высветлілася, што мінчанін атрымаў траўмы пры тушэнні вогнішча ў лесапаркавай зоне на вул.Якубава.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.