Вы тут

У Мінску кіроўца легкавушкі не справіўся з кіраваннем, што прывяло да ДТЗ


У Мінску 31-гадовы кіроўца аўтамабіля Peugeot не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Toyota, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося каля 21.40 паблізу дома № 18 па вуліцы Ванеева. Ад удару аўтамабіль Toyota адкінула на прыпаркаваныя ўздоўж дарогі машыны. У выніку 16-гадовая пасажырка была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.