Вы тут

У НАН абмеркавалі стварэнне беларуска-турэцкага даследчага цэнтра


У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абмеркавалі стварэнне беларуска-турэцкага даследчага цэнтра, паведамілі ў прэс-службе НАН.


Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Беларусі Мустафой Азджанам.

Яны наведалі пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі», дзе былі прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі арганізацый НАН Беларусі.

Падчас перамоў прайшло абмеркаванне працэсу стварэння сумеснага беларуска-турэцкага даследчага цэнтра на базе ДНУ «Інстытут філасофіі НАН Беларусі». Яго асноўнымі задачамі з’яўляюцца каардынацыя і правядзенне сумесных навукова-даследчых работ, асобных праектаў у сферы гісторыка-культурнай і філасофскай спадчыны Беларусі і Турцыі, павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў шляхам вывучэння турэцкай мовы, а таксама пераклад твораў турэцкіх і беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў на беларускую і турэцкую мовы.

Адкрыццё цэнтра запланавана на першае паўгоддзе 2023 года. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць падпісання новай дарожнай карты супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і навукова-даследчым саветам Турцыі на чарговы перыяд.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.