Вы тут

Анонс часопіса «Алеся» — люты


Любоў Чаркашына: «Мой стыль жыцця — не факусавацца на дрэнным»

— Я вельмі люблю змену карцінкі. Мне складана, калі я заседжваюся на адным месцы. Аднаго-двух дзён цалкам дастаткова, каб пабыць дома і прыйсці ў норму. А далей зноў пачынаецца рух, — прызнаецца заслужаны майстар спорту Беларусі, алімпійская чэмпіёнка, грамадскі дзеяч Любоў Чаркашына
У інтэрв’ю «Алесі» яна расказала аб тым, як паспявае спраўляцца са сваімі шматлікімі абавязкамі, чаму захацела паспрабаваць сябе на тэлебачанні, чаго патрабуе ад сваіх выхаванцаў як трэнер. А яшчэ распавяла аб сакрэтах сямейнага шчасця і аб тым, што дазваляе ёй заўсёды заставацца энергічнай, пазітыўнай і прывабнай?


Па законах гульні

Да прыгожай даты, якую Алена Стацэнка адзначае 18 лютага, яна падышла ў цудоўнай творчай форме. За 20 год у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага яна «прымерыла» на сябе самыя розныя характары і вобразы: казачных герояў, англійскіх лэдзі і французскіх мадам, багатых спадчынніц і пакаёвак-служанак, неспакушаных, наіўных манашак і эмансіпаваных сучасніц. І ўсе яны ў яе выкананні запамінаюцца дзякуючы яркай харызме і акцёрскай індывідуальнасці. 

Як мастацтва дапамагае ў жыцці, а жыццё ўзбагачае мастацтва? У якой якасці яна жадае сябе паспрабаваць і чаму марыць навучыцца? Ці лёгка ёй заплакаць на сцэне і чаму любіць пасмяяцца перад спектаклем? Пра творчасць, крызіс сярэдняга ўзросту, каханне, сяброўства і падарожжы актрыса Алена Стацэнка шчыра распавяла чытачам «Алесі». 


«Я выбрала жыццё» 

Гісторыя Веранікі Супрун нікога не пакіне абыякавым. Гэта маладая дзяўчына перамагла чацвёртую стадыю раку, навучылася любіць сябе і радавацца кожнаму дню. Сёння Вераніка дзеліцца сваім досведам: прыязджае ў бальніцу і разам з хворымі дзецьмі здымае трэнды ў «Цік-Току». Так яны разам вучацца правільна ставіцца да хваробы і лячэння, не баяцца быць у соцыуме. Яшчэ падчас хваробы Вераніка здзейсніла сваю дзіцячую мару — стала фотамадэллю, а летась нечакана сустрэла сваё каханне па імені Назар. 


Прагрэсіўныя акуляры і начныя лінзы для новага зроку 

XXI стагоддзе кардынальна змяніла нашу паўсядзённасць — яе ўжо немагчыма ўявіць без кампутара і разнастайных гаджэтаў. Як адбілася лічбавая эпоха на нашым зроку? Што такое прагрэсіўныя акуляры? Чаму спецыялісты ўсё часцей рэкамендуюць начное нашэнне лінз? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры афтальмалогіі БелМАПА Вікторыя Красільнікава.


Як расказаць пра гэта правільна?

Сучасныя, адукаваныя бацькі і сёння часам адчуваюць няёмкасць, абмяркоўваючы з сынамі і дочкамі інтымны бок жыцця. Як рабіць гэта правільна? На што трэба звяртаць увагу, каб фармаваць у нашчадкаў здаровую сэксуальнасць? Чаму важна распрацаваць сістэму палавога выхавання ад дзіцячых садоў да ВНУ? Абмяркоўваем гэта з псіхолагам Таццянай Шаранда.


У чым пойдзем вясну сустракаць? 

Сіноптыкі прагназуюць сёлета ранні надыход цёплых дзён. Гэта значыць, што прыйшоў час паклапаціцца пра стыльныя акцэнты нашага гардэроба. А пакольку асновай моднага жаночага вобраза сёння ўсё часцей становяцца штаны, то «Алеся» пацікавілася, якія штаны гэтай вясной раяць насіць дызайнеры топавых модных дамоў.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА (ПАКЛОНСКАЯ)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.