Вы тут

Баскетбалісты «Мінска» згуляюць з «Пармай-Пары» ў Адзінай лізе ВТБ


Баскетбалісты «Мінска» правядуць чарговы паядынак другога этапу рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе БелТА.


Сёння падапечныя Расціслава Вергуна згуляюць у Пермі супраць лідара групы В мясцовай «Пармы-Пары» (пачатак гульні ў 17.30; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У 23 папярэдніх сустрэчах пермскія баскетбалісты атрымалі 10 перамог, у мінчан усяго адна вікторыя ў 24 праведзеных гульнях. Таксама сёння краснаярскі «Енісей» прыме на сваёй арэне саратаўскі «Аўтадор». Пасля другога этапу, які завершыцца ў канцы сакавіка, дзве лепшыя дружыны выйдуць у плэй-оф, дзе іх чакаюць каманды групы А.

Там лідзіруе маскоўскі ЦСКА, які выйграў 24 з 25 згуляных матчаў. Казанскі УНІКС атрымаў 22 вікторыі, у «Зеніта» з Санкт-Пецярбурга 18 перамог.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.