Вы тут

«Рэзервы для работы ёсць». Сергеенка аб драйверах развіцця Магілёўскай вобласці


У Магілёўскай вобласці нават ва ўмовах санкцый ёсць рэзервы, у тым ліку ў працы на знешніх рынках. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка пасля падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за 2022 год у Магілёве, перадае БелТА.


«Сёння на пасяджэнні выканкама была строгая, патрабавальная размова па выніках работы вобласці за мінулы год, — сказаў Ігар Сергеенка. — Дасягнуты пэўныя вынікі ў сферы сельскай гаспадаркі: рэгіён выйшаў на мільён тон збожжа. Некалькі горш спрацавалі аб’екты прамысловасці, не дасягнуты планавыя паказчыкі. З аднаго боку, знешні гандаль у працэнтным выражэнні стаў вышэй, але не за кошт аб’ёмаў, а з-за высокай цаны. Нават ва ўмовах санкцый праглядаюцца рэзервы ў працы на знешніх рынках, у тым ліку на расійскім. Ёсць праблемы ў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі дрэваапрацоўкі, цэменту. Гэта тыя гіганты, буйныя прадпрыемствы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Магілёўскай вобласці».

Падчас пасяджэння аблвыканкама выступілі кіраўнікі некаторых раёнаў. «Размова ішла пра ўмацаванне кадравага патэнцыялу, таму што ў канчатковым выніку сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт насельніцтва залежыць ад таго, хто будзе кіраваць у канкрэтных арганізацыях, на асобных прадпрыемствах і вытворчасцях, — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Гаварылі пра напрамкі для далейшага ўдасканалення і развіцця, працы з моладдзю. Але ў большай ступені акцэнт зроблены на развіцці эканомікі, канкрэтных прадпрыемстваў, выхадзе на знешнія рынкі, пытаннях імпартазамяшчэння. Канкрэтныя пытанні — канкрэтным кіраўнікам».

Ігар Сергеенка завастрыў увагу, што на месцах павінны дакладна выконваць даручэнні кіраўніка дзяржавы. Стаіць задача рэалізаваць адзін-два інвестыцыйных праекты ў кожным раёне краіны. «Гэта не паэтапнае развіццё ўжо існуючых вытворчасцяў, а стварэнне новых, — сказаў на заканчэнне ён. — За гэтым стаіць стварэнне новых працоўных месцаў, прыцягненне інвестыцый — напрамкі работы, якія будуць кантралявацца з боку Адміністрацыі Прэзідэнта».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.