Від махлярства, схема якога пабудавана на аплаце камунальных паслуг, пачынае распаўсюджвацца.
Зламыснікі ствараюць сайт, візуальна падобны да банкаўскага, пасля чаго ініцыююць яго рэкламнае прасоўванне ў пошукавых сістэмах і сацыяльных сетках. У выніку карыстальнік, які вырашыў аплаціць паслугі не праз інтэрнэт-банкінг, рызыкуе патрапіць на фішынгавую старонку. Аднак увод на ёй рэквізітаў карты пагражае крадзяжом грошай з рахунку. Такія факты фіксуюцца па ўсёй рэспубліцы.
Як расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Аляксандр РЫНГЕВІЧ, распазнаць падроблены сайт нескладана. «Дастаткова звярнуць увагу на даменнае імя — побач з афіцыйнай назвай будуць размешчаны дадатковыя сімвалы, — тлумачыць супрацоўнік органаў унутраных спраў. — Акрамя таго, многія раздзелы будуць неактыўнымі або пры кліку паведамяць пра памылку».
Супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці заклікаюць грамадзян быць пільнымі пры ажыццяўленні плацяжоў, а ў выпадку выяўлення падробленага рэсурсу рабіць скрыншот і звяртацца ў міліцыю. Праваахоўнікі аператыўна заблакуюць фішынгавы сайт, каб пазбавіць ашуканцаў магчымасці ўзбагаціцца за чужы кошт.
Вераніка КАНЮТА
Прэв’ю: БелТА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.