Вы тут

Прэм’ера на «Беларусь 3» — выніковая праграма «Культурны тыдзень»


Адной з прэм'ер юбілейнага года тэлеканала «Беларусь 3» стане штотыднёвая выніковая праграма «Культурны тыдзень», якая будзе распавядаць пра апошнія падзеі ў культурным жыцці краіны.


— Доўгі час мы распрацоўвалі гэты праект. Зараз у нас з'явілася магчымасць яго рэалізаваць. Нам не хапала праекта, які б падводзіў вынікі ўсяго культурнага тыдня. Таму што ў праграме «Навіны культуры» не хапае хронаметражу, каб паказаць шэраг цікавых падзей, якія застаюцца па-за кадрам, — кажа кіраўнік праекта Ганна Панцялеева. — У напаўненні праграмы будзем арыентавацца па сітуацыі. Калі выпадзе прэм'ера, то акцэнт зробім на яе. Альбо запросім у студыю творцу, які святкуе свой юбілей. Раскажам і пра тэатр, і пра музыку, і пра кіно, і пра выяўленчае мастацтва. Кожны выпуск будзе мець свой кірунак адлюстравання культурнага жыцця краіны.

У першым выпуску пабачым «Мінскі джаз» аркестра Міхаіла Фінберга — падзею, якой жыў маэстра. Чакае нас таксама расповед пра іконы з камянёў... Праект (выпуск працягласцю 39 хвілін) будзе стварацца сіламі творчай каманды тэлеканала. Пра падзеі культурнай панарамы зможам даведвацца ад вядучых Ганны Панцялеевай, Дзмітрыя Карася і Ігара Пятрова. Апошняга можна згадаць па перадачы «Гісторыя фактаў» на сацыякультурным канале.

— Я вельмі ўдзячны за запрашэнне на праект «Культурны тыдзень». Па адукацыі я акцёр і рэжысёр, але ў кадры ўсё роўна здараецца хвалявацца. І спраўляцца ў такія моманты дапамагаюць рэсурсныя сілы, якія атрымліваю ад здымак у кіно і працы па стварэнні канцэртных праграм, — кажа Ігар Пятроў.

Трэба адзначыць, што ўсе вядучыя маюць у сілу адукацыі дачыненне да культуры, а значыць, аўдыторыю чакае па-сапраўднаму прафесійны і ўдумлівы падыход да раскрыцця тэм, цікавыя размовы з гасцямі праграмы.

— Тое, што ў нас з'яўляюцца новыя вядучыя, — яшчэ адно падцвярджэнне, што канал развіваецца і расце, — дзеліцца Дзмітрый Карась. — Калі спачатку ў нас была зусім невялічкая каманда на «Беларусь 3», то зараз мы назіраем, як паступова наша сям'я разрастаецца, і ад гэтага і ідэй больш нараджаецца, і працаваць становіцца ў разы цікавей.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.