Вы тут

Качанава: асновай беларускай мадэлі правасуддзя з’яўляецца яе народны характар


Асновай беларускай мадэлі правасуддзя з’яўляецца яе народны характар, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», перадае БелТА.


«Комплексны ўлік і баланс дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян і, як вынік, сацыяльная справядлівасць, запыт на якую ва ўсім свеце каласальны, — гэта не толькі прынцып работы айчыннага правасуддзя, але і найважнейшы складнік ідэалогіі нашай дзяржавы, — сказала Наталля Качанава. — Асновай беларускай мадэлі правасуддзя з’яўляецца яе народны характар. Як і ўсе галіны дзяржаўнай улады, суды нацэлены на ўважлівае стаўленне да сацыяльных патрэб, вырашэнне надзённых пытанняў жыццядзейнасці кожнага чалавека».

Прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме канстытуцыйныя навацыі па надзяленню Усебеларускага народнага сходу паўнамоцтвамі па абранню і вызваленню ад пасады суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў закліканыя яшчэ больш узмацніць ролю народаўладдзя, адзначыла спікер. «З упэўненасцю можна канстатаваць, што наш унікальны курс фарміравання судовай сістэмы абсалютна сябе апраўдаў. Вызначаны канцэптуальныя падыходы да арганізацыі судовай дзейнасці. Суды надзелены дастатковымі паўнамоцтвамі для рэалізацыі ўскладзеных на іх функцый, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — Вельмі важна, што сучасныя рэаліі, у якіх пастаянна з’яўляюцца новыя, усё больш і больш выдасканаленыя формы злачынных дзеянняў, не засталі нашых суддзяў знянацку. Гэта сведчыць аб высокім прафесійным узроўні беларускага судзейскага корпуса, рашучасці ў барацьбе з самымі небяспечнымі негатыўнымі праявамі».

Сёння Вярхоўны Суд ва ўзаемадзеянні з Беларускім дзяржаўным універсітэтам праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», да ўдзелу ў якой запрошаны кіраўнікі ключавых дзяржаўных органаў нашай краіны, кіраўнікі і суддзі Суда ЕАЭС, Эканамічнага Суда СНД, Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі навуковай супольнасці. Сярод тэм, запланаваных да абмеркавання ўдзельнікамі канферэнцыі, — асноўныя вынікі рэформы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, роля кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні і ўмацаванні сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, узаемадзеянне судовай і заканадаўчай улады ў кантэксце развіцця нацыянальнага права, трансфармацыя юрыдычнай адукацыі ва ўмовах сучасных выклікаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.