Вы тут

Беларусы сталі купляць больш айчынных тавараў


Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці па выніках 2022 года павялічылася. Пра гэта заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на выніковай калегіі ведамства, перадае БелТА.


«Прынятыя ў краіне меры дазволілі не толькі захаваць рынак у збалансаваным стане, забяспечыўшы звыклы для насельніцтва асартымент тавараў, але і пераламаць трэнд падзення долі продажаў тавараў айчыннай вытворчасці, якая па выніках мінулага года вырасла на 1,7 адсоткавага пункта — практычна да 61%, у тым ліку харчовых тавараў на 0,2 адсоткавага пункта (76,8%), нехарчовых — на 2,4 адсоткавага пункта (42,9%)», — сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, задача МАРГ — забяспечыць максімальнае насычэнне ўнутранага рынку беларускай прадукцыяй, павялічыць прысутнасць айчынных тавараў у магазінах. «Мы працуем з гандлёвымі сеткамі, гандлёвымі аб’ектамі, каб лепшыя месцы падаваліся менавіта беларускім таварам», — адзначыў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.