Вы тут

Вайскоўцы на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці


Экскурсіі ў Палац Незалежнасці — падзея заўсёды доўгачаканая і незабыўная, а яшчэ сімвалічная. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і 105-годдзя Узброеных Сіл рабочую Рэзідэнцыю Прэзідэнта Беларусі наведалі слухачы і прафесарска-выкладчыцкі састаў факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл (у тым ліку з Казахстана), а таксама члены іх сем’яў. Факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл з’яўляецца структурным падраздзяленнем Ваеннай акадэміі, якое ажыццяўляе падрыхтоўку афіцэраў для Узброеных Сіл, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый. За час дзейнасці факультэта на аператыўна-тактычным і аператыўна-стратэгічным узроўнях падрыхтавана амаль 3 тысячы слухачоў, у тым ліку прадстаўнікоў замежных дзяржаў. Навучанне ў розны час праходзілі вайскоўцы з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кітая, Лівіі, Туркменістана і Узбекістана. Больш за 20 чалавек — гэта вышэйшыя службовыя асобы розных сілавых структур дружалюбных краін, 11 слухачоў — генералы, яшчэ 12 — атрымалі гэтае званне пасля заканчэння Ваеннай акадэміі.


Некаторыя прадстаўнікі факультэта Генеральнага штаба наведваюць Палац Незалежнасці не ў першы раз. Але кожны раз экускурсія дарыць непаўторныя эмоцыі. Пра гэта адзначыў начальнік кафедры тэхнічнага і тылавога забеспячэння факультэта Генштаба Ваеннай акадэміі Алег Іўчык: «Кожны раз дзіўлюся нашай высокай культуры, майстэрству нашых майстроў, архітэктараў, будаўнікоў. Для таго, каб стварыць такую прыгажосць трэба валодаць высокім мастацтвам, вялізнымі ведамі і, напэўна, у першую чаргу любіць нашу краіну. Наш Прэзідэнт у адным з выступленняў на факт, што зараз спрачаюцца: была Беларусь ці не, адказаў проста: зараз яна ёсць і з гэтым трэба лічыцца. Палац Незалежнасці — яшчэ адзін доказ таму, што наша краіна адбылася як дзяржава. Гэта будавалася на вякі. Нам, людзям ваенным, ёсць што абараняць і мы гатовы абараняць усе дасягненні нашай рэспублікі».

Палац Незалежнасці, няглядзячы на сваю выключную ролю, ніколі не разглядаўся як абасобленая пляцоўка. Ён заўжды адкрыты для беларусаў і гасцей нашай краіны. Можна шмат разоў расказвааць, на што здольныя беларусы. Але лепей усё гэта адзін раз убачыць у Палацы Незалежнасці. Пры ўзвядзенні будынка галоўным патрабаваннем кіраўніка дзяржавы было тое, што Палац павінен быць зроблены беларусамі і з беларускіх матэрыялаў. Недахопу ў таленавітых майстрах наша краіна ніколі не адчувала, таму гэтае патрабаванне лёгка выканалася. Вымушаным крокам было выкарыстоўванне замежных матэрыялаў, якіх у Беларусі проста няма, напрыклад мармуру. Але такіх прыкладаў адзінкі. 

«Велічны будынак, вялікая пляцоўка, каб прыняць гасцей з розных краін свету, правесці сустрэчы, у тым ліку міжнародныя. Вельмі шмат зроблена, прыгожыя матэрыялы, шмат сіл уклалі нашы беларускія мастакі, майстры. Усё зроблена на вышэйшым узроўні. Думаю, мы добра глядзімся на фоне шэрагу краін, а ў некаторых момантах на галаву вышэй. Я лічу, што вельмі важна, каб кожны грамадзянін Беларусі мог наведаць палац, паглядзець, як працуюць вышэйшыя службовыя асобы», — падзяліўся ўражаннямі слухач факультэта Генштаба падпалкоўнік Дзяніс Свірко.

Акрамя дэталяў інтэр’еру гасцей Палаца Незалежнасці цікавяць і падрабязнасці вялікіх падзей, якія ён прымаў. Людзей ваенных сёння асабліва зацікавіла гісторыя пра сустрэчу Нармаднскай чацвёркі ў 2015 годзе, прысвечанай пытаннаю мірнага рэгулявання сітуацыі ва Украіне. Нязменнай застаецца «Зяленая зала», дзе праходзілі перамовы, а госці Палаца Незалежнасці ведаюць, чаму яны праходзілі менавіта ў гэтай зале. Нязменнай застаецца і пазіцыя Беларусі — наша краіна выступае за мірнае ўрэгуляванне, была і застаецца пляцоўкай для мірных ініцыятыў. І зараз, як і ў 2015-м, гатова зрабіць усё, каб адбыліся перамовы аб міры. 

Тым больш, у нас для гэтага ўсё ёсць. Як заўважыў слухач факультэта Генеральнага штаба Міхаіл Садыкаў, у Палацы Незалежнасці адчуваецца атмасфера міру і стваральнай працы. Ён таксама заўважыў, што кожнаму кіраўніку варта тут пабываць, каб адчуць атмасферу, у якой прымаюцца найважнейшыя для краіны рашэнні. 

Такога ж меркавання прымтрымліваецца і палкоўнік Васіль Макарушка, начальнік цыкла аператыўнага мастацтва факультэта Генштаба, «Для таго, каб убачыць атмасферу, у якой прымаюцца дзяржаўныя рашэнні, неабходна пабываць тут, зразумець, чаму Прэзідэнт прымае такія рашэнні, дзе ён працуе, хто яго акружае. Палац дае ясную і поўную карціну», — падкрэсліў ён.

Асаблівае ўражанне Палац Незалежнасці зрабіў на замежных гасцей — слухачоў факультэта Генеральнага штаба з Казахстана. Пра гэта расказаў палкоўнік Абай Іманаў: «Гледзячы на нацыянальныя арнаменты і ўзоры мімаволі напаўняешся сілай і дадатнай энергетыкай, разумеючы, што гатоў да прыняцця важных рашэнняў, накіраваных на мір і сяброўства паміж нашымі дзяржавамі». Ён таксама пажадаў сваім калегам, з якімі пасябраваў у Беларусі у першую чаргу поспехаў у баявой і аператыўнай падрыхтоўцы, моцнага здароўя для выканання пастаўленых задач у забеспячэнні бяспекі краіны.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.