Вы тут

Што можна ўбачыць на выставе-кірмашы «Паляванне і рыбалоўства»


23 лютага ў Палацы спорту пачала працаваць Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Паляванне і рыбалоўства». Для аматараў актыўнага адпачынку наведванне экспазіцыі ўжо даўно стала сімвалам пачатку новага сезона.


На выставе кожны знойдзе цікавае для сябе. Кірмаш фермераў прапануе наведвальнікам шырокі асартымент тавараў: ад паляўнічых нажоў да вішні ў... маліне. Але і гэта не ўсё. Тут і палявая кухня, і майстар-класы па рыбнай лоўлі, і розныя конкурсы, і нават чэмпіянат вабільшчыкаў аленя.

Варта адзначыць, што выстава-кірмаш за час свайго існавання стала адной з самых папулярных у Беларусі. Штогод яе наведваюць ад 3 да 5 тысяч чалавек.

Працаваць яна будзе да 26 лютага.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.