Вы тут

Узнагароджаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу эсэ


У сталічным Доме літаратара ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ «Адрасы роднага слова», які праводзіўся часопісам «Роднае слова», газетай «Літаратура і мастацтва» пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі.


— Атрымалася вельмі сімвалічна, бо мы абвясцілі наш конкурс у верасні, калі праходзіў тыдзень роднай мовы, і сёння падводзім вынікі таксама ў такі ж перыяд. Творчыя конкурсы, навукова-даследчыцкія конкурсы сярод старшакласнікаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — гэта даўняя і трывалая традыцыя. Гэты конкурс для нас адметны, бо яго вынікі мы падводзім у 35-годдзе навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова», — адзначыла галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля ШАПРАН.

Творчае спаборніцтва было прымеркавана да юбілейных дат знакавых сродкаў масавай інфармацыі ў культурна-адукацыйнай прасторы нашай краіны. Бо адзначалі 100-годдзе часопіса «Полымя», 90-годдзе газеты «Літаратура і мастацтва» і да юбілейных дат класікаў беларускай літаратуры.

Дыпломамі пераможцаў узнагароджаны 30 навучэнцаў з самых розных навучальных устаноў нашай краіны. Геаграфія ахоплівае блізкія і далёкія кропкі на карце Беларусі.

— Конкурс «Адрасы роднага слова» вельмі дарагі і нашаму саюзу, таму што ён паказвае сапраўдныя адрасы прыгожага беларускага пісьменства. Вашы эсэ расказалі нам, якія пісьменнікі прыязджалі ў вашу мясцовасць, нарадзіліся там альбо талент іх быў выхаваны ў вашых мясцінах. Не ведаю, якім будзе далейшы лёс гэтай справы, але мы з калегамі зацікаўленыя ў тым, каб яна працягвалася. Мы будзем радыя, калі гэтыя работы, эсэ не проста прыцягнуць вас у філалогію, але і стануць для вас справай жыцця. І нам будзе прыемна, калі вашым спадарожнікам заўсёды будзе мастацкае слова, каб вы былі здольныя не толькі здольныя пра яго расказаць, але і самі працягвалі ствараць, — адзначыў у прывітальным слове старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь КАРЛЮКЕВІЧ.

Таксама прысутныя пісьменнікі Алесь Бадак, Віктар Шніп, Міхась Пазнякоў, Іна Фралова павіншавалі пераможцаў з іх першымі крокамі ў творчасці і пажадалі не губляць творчага запалу, помніць, што не менш важнымі будуць іх наступныя творы. Ім уручылі дыпломы, падзякі і памятныя падарункі.

Алена ДРАПКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.