Вы тут

Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў МУС з Днём міліцыі


Паважаныя таварышы!

Віншую Вас са святам — Днём міліцыі.


Фота: Віктара Іванчыкава

На працягу ўсёй гісторыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў верна служылі і служаць народу Беларусі, паспяхова вырашаюць важныя і адказныя задачы па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў.

Высокая адказнасць за лёс Айчыны, вернасць абавязку, рашучасць і прафесіяналізм з’яўляюцца вашымі адметнымі рысамі.

Сёння мы ўшаноўваем людзей смелых і мужных, якія штодня, не лічачыся з часам, вядуць нябачны бой са злачыннасцю, забяспечваючы мір і спакой.

Перакананы, што кожны з вас абраў гэту прафесію па прызванні душы і поклічы сэрца і гатовы ў любую хвіліну абараніць грамадскі парадак, законныя правы і інтарэсы грамадзян.

Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую жанчынам у пагонах, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло хатняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці.

Дзякую ўсім ветэранам, якія, прысвяціўшы большую частку свайго жыцця барацьбе са злачыннасцю, сёння застаюцца ў страі, дапамагаюць захоўваць найлепшыя міліцэйскія традыцыі і выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму і высокай грамадзянскасці.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.