Вы тут

Беларусь паспяхова выпрабавала ўласную ракету для комплексу «Бук»


Беларусь правяла паспяховае выпрабаванне ўласнай ракеты для комплексу «Бук». Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае БелТА.


Скрыншот з відэа Дзяржкамваенпрама

«Пазаўчора выпрабавалі ракету „Бук“ да нашага супрацьпаветранага комплексу. Паляцела куды трэба і зрабіла ўсё, што трэба. Таму ў вас з’яўляецца ўласная страшная зброя супраць лятальных апаратаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за апошні час многае зроблена для таго, каб беларуская армія і сілавы блок былі ўзброены сапраўднай зброяй і годна абаранялі Радзіму.

Як паведамлялася, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт у маі 2022 года інфармаваў пра выпрабаванні новых ракет да комплексаў «Паланэз» і «Бук». «Ракетабудаванне на сённяшні момант — адзін з ключавых кірункаў Дзяржкамваенпрама. У маі ў нас чарговы этап выпрабаванняў, у жніўні — наступны. Думаю, на працягу гэтага года мы па аналогіі мінулага правядзём некалькі этапаў і ў канцы года будзем дакладваць кіраўніку дзяржавы аб выкананні тых задач, якія стаяць у гэтым ключавым напрамку Дзяржкамваенпрама», — распавядаў старшыня ДВПК Дзмітрый Пантус.

Да гэтага былі дасягнуты дамоўленасці паміж Расіяй і Беларуссю аб дапамозе ў сферы ракетнай вытворчасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні дзяржабаронзаказу ў маі 2022 года заяўляў: «Я прэм’ер-міністру ставіў адпаведную задачу пасля апошняй сустрэчы на Далёкім Усходзе з Прэзідэнтам Расіі. Мы дамовіліся адназначна: Пуцін, Рагозін (на той момант кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін. — Заўв. БелТА), Лукашэнка, хто там яшчэ былі — людзі, якія займаюцца ракетнай вытворчасцю ў Расіі, каб яны паглядзелі на нашы распрацоўкі. Мы ж ствараем новую ракету. Ракету вельмі эфектыўную ўзору «Іскандэр» (Расійскі ракетны комплекс. — Заўв. БелТА). І поўная была падтрымка, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Пры мне Прэзідэнт паставіў задачу Дзмітрыю Рагозіну неадкладна аказаць падтрымку, каб мы не стваралі веласіпед, каб мы маглі задзейнічаць вопыт распрацоўшчыкаў, ракетчыкаў Расійскай Федэрацыі, якія рабілі «Іскандэр».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.