Вы тут

Кальцоў: Мінск і Тэгеран за 30 гадоў дыпадносін выбудавалі дружалюбныя і даверныя кантакты


Мінск і Тэгеран змаглі выбудаваць па-сапраўднаму дружалюбныя, даверныя адносіны. Гэта адзначыў у інтэрв’ю БелТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў напярэдадні афіцыйнага візіту ў гэтую краіну 12-13 сакавіка кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.


Дыпламат падкрэсліў, што 18 сакавіка адзначаецца 30 гадоў устанаўлення беларуска-іранскіх дыпламатычных адносін. «Усе гэтыя гады мы заставаліся побач, падтрымліваючы адзін аднаго ў самыя цяжкія часы, — заўважыў ён. — Наша сяброўства з Іранам не даніна палітычнай кан’юнктуры. Гэта гістарычна наканаваны выбар двух незалежных народаў, якія ўпэўнена будуюць сваю будучыню».

«Іран — важны для Беларусі партнёр на Сярэднім Усходзе, аўтарытэтны ўдзельнік міжнародных адносін, — працягнуў пасол. — Беларусь зацікаўлена ва ўзаемавыгадным доўгатэрміновым супрацоўніцтве з Ісламскай Рэспублікай Іран па цэлым шэрагу напрамкаў. У сувязі з гэтым з задавальненнем адзначу, што цікавасць да паслядоўнага і ўстойлівага развіцця двухбаковых адносін узаемная».

Дзмітрый Кальцоў звярнуў увагу, што ў апошнія гады дынамічна развіваецца дыялог на вышэйшым узроўні. У цесным узаемадзеянні знаходзяцца парламенты, урады і рэгіянальныя ўлады дзвюх краін.

«Ёсць палітычная воля да ўмацавання існуючых і фарміравання новых надзейных напрамкаў супрацоўніцтва ў сучасных рэаліях, — сказаў ён. — Гэта пацвярджаецца і дынамікай прамых кантактаў лідараў дзвюх краін».

Так, пачала складвацца добрая традыцыя сустрэч Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Прэзідэнтам Ірана на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перагаворы з іранскім прэзідэнтам і на пасяджэнні ў Душанбэ 16 верасня 2021 года, і праз год у Самаркандзе 16 верасня 2022 года.

Пасол адзначыў, што маючы адбыцца афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Іран стане новай ступенню развіцця беларуска-іранскіх адносін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.