Факсімільнае выданне Евангелля, якое належала Фёдару Дастаеўскаму, прадставілі на ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, паведамляе БелТА.
«Выданне — падарунак расійскай дэлегацыі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яго падарылі ў 2017 годзе. Унікальнае выданне было прызёрам розных конкурсаў. Гэта тое самае Евангелле, якое падарылі Дастаеўскаму, калі ён быў у высылцы ў Табольску і адбываў там пакаранне», — адзначыла загадчыца сектара арганізацыі кніжных выставак НББ Святлана Кажамяка.
Яна нагадала гісторыю гэтага Евангелля. Кнігу Дастаеўскаму падарыла жонка дзекабрыста Фанвізіна. «У пачатку знаходжання ў турме ў Дастаеўскага не было ні алоўка, ні ручкі, каб рабіць паметкі. І ён іх рабіў ногцем, — расказала загадчыца сектара. — Але як узнавіць Евангелле, у якім Дастаеўскі нешта прадрапаў? Спатрэбіліся час, новыя тэхналогіі — і дзякуючы высокадакладным сканерам удалося поўнасцю ўзнавіць кожны загібчык і зазорчык, які ён зрабіў».
Да факсімільнага выдання прыкладзены каментарыі да паметак пісьменніка. Яшчэ два тамы — зборнікі навуковых матэрыялаў і даследаванняў.
«Па сутнасці, гэта тое Евангелле, з якога і пачаў свой шлях Фёдар Дастаеўскі. Да гэтага ён не пісаў. Гэта Евангелле і парадзіла філасофію Дастаеўскага», — адзначыла Святлана Кажамяка.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?