Вы тут

Выстава беларускай станковай і кніжнай графікі пройдзе ў Мінску


Беларускі саюз мастакоў рыхтуе выставу беларускай станковай і кніжнай графікі, паведамляе БелТА.


Выстава адкрыецца ў пачатку красавіка ў Палацы мастацтваў у Мінску. На ёй будуць прадстаўлены работы многіх беларускіх графікаў: Глеба Сідарэнкі, Міхаіла Дайлідава, Фёдара Шурмелева і многіх іншых.

«Традыцыі кніжнай графікі ў Беларусі вельмі даўнія. Калі ўзгадаць даследчыкаў кніжнай графікі, напрыклад, Віктара Шматава, Андрэя Ганчарова, усе яны казалі пра тое, што традыцыі кніжнай графікі ідуць яшчэ з часоў Францыска Скарыны», — распавяла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч.

Паводле яе слоў, многія сучасныя тэндэнцыі графікі былі закладзены ў 1970-х гадах на кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў. Тады яе ўзначальваў народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. «Ён быў кніжным графікам і закладваў у свой час традыцыі графікі. Аформіўшы вялікую колькасць кніг, ён вырошчваў любоў да гэтага мастацтва ў маладога пакалення», — адзначыла Наталля Шаранговіч.

Першы намеснік старшыні Саюза ўпэўненая, што кніга павінна мець якасны знешні выгляд. «Мы ўсе выдатна разумеем, што сучасная моладзь думае візуальна, не заўсёды чытае кнігі, часта іх прагортвае. Таму сёння на кафедры графікі працуе вельмі шмат мастакоў, якія з’яўляюцца аднымі з лепшых афарміцеляў кнігі. Гэта Павел Татарнікаў, Уладзімір Вішнеўскі, Юрый Хілько», — сказала яна.

На выставе можна будзе даведацца пра тэндэнцыі ў мастацтве кнігі, якім чынам мастакі рэалізуюць свае ідэі, дадала Наталля Шаранговіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.