Вы тут

Вечар памяці дырыжора Льва Ляха пройдзе 4 красавіка ў Вялікім тэатры


На малой сцэне Вялікага тэатра 4 красавіка пройдзе вечар памяці дырыжора Льва Ляха. На сцэну выйдуць вядучыя салісты оперы і артысты аркестра, у тым ліку тыя, каму пашчасціла працаваць са Львом Палікарпавічам, паведамляе БелТА.


У канцэрце прымуць удзел ансамблі салістаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі: Vivat-Quartet, A. M. A. D. I. S. Brass, трыа «Глорыя», струнны квінтэт «Серэнада», квартэт флейт, квартэт трамбонаў, духавы квінтэт салістаў, а таксама Алена Ляўданская (скрыпка), Ірына Маслава (скрыпка), Аніта Малюгіна (скрыпка), Надзея Сянькевіч (скрыпка), Ірына Вакуленка (альт), Алена Шарапава (віяланчэль), Аляксей Вакуленка (кларнет), Міхаіл Канстанцінаў (ударныя). Выступяць салісты оперы — народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна, Ніна Шарубіна, Уладзімір Громаў, Сяргей Франкоўскі, заслужаная артыстка Беларусі Аксана Якушэвіч, а таксама Марына Ліхашэрст і Дыяна Трыфанава.

За раялем — уладальнік медаля Францыска Скарыны Юлія Шчарбакова і лаўрэат міжнароднага фестывалю Ларыса Церахава. Рэжысёр праграмы — Наталля Кузьмянкова.

У фае бельэтажа, каля Камернай залы, адкрыецца выстава, прысвечаная маэстра.

Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі дырыжор Леў Лях больш за 40 гадоў служыў Вялікаму тэатру. За гэты час ён прадырыжыраваў практычна ўсімі опернымі спектаклямі, сярод якіх «Дон Жуан» і «Вяселле Фігаро» В.А. Моцарта, «Травіята», «Аіда» і «Рыгалета» Дж.Вердзі, «Багема» і «Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні, «Паяцы» Р. Леанкавала, «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, «Кармэн» Ж.Бізэ, «Іаланта» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава.

Асаблівае месца ў рэпертуары дырыжора займалі і балетныя спектаклі: «Карсар» і «Жызэль» А.Адана, «Балеро» М. Равеля, «Карміна Бурана» К. Орфа, «Спячая Прыгажуня» і «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева, «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева, «Спартак» А. Хачатурана, «Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ-Р. Шчадрына, «Стварэнне свету» А. Пятрова.

У якасці музычнага кіраўніка Леў Лях паставіў балеты «Чыпаліна» К. Хачатурана (1978), «Ліза і Кален» Л. Герольда (1979), «Сільфіда» Х. Левенсхольда (1983), «Жызэль» А. Адана (1987), оперы «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава (1992), «Франчэска да Рыміні» С. Рахманінава (1989), «Апалон-заканадавец, або Рэфармаваны Парнас» Р. Вардоцкага (1989), «Чароўная музыка» М. Мінкова (1997), «Запіскі Вар’ята» В. Кузняцова (2005).

З 1955 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.