Вы тут

Рыжанкоў: Мы далі старт фарміраванню Усебеларускай лігі дэбатаў


Сёння мы далі старт фарміраванню Усебеларускай лігі дэбатаў. Пра гэта сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў падчас турніру па дэбатах, які прайшоў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


«У адпаведнасці з прапановай рабят мы вырашылі стварыць Усебеларускую лігу дэбатаў. Мы будзем падказваць дзецям зразумелыя пытанні з ліку таго, як развіваецца наша краіна, што адбываецца ў свеце. Падключым да гэтага працэсу вядучыя ВНУ нашай краіны. Асноўнай пляцоўкай хочам зрабіць Акадэмію кіравання, таму што тут ёсць метадычнае суправаджэнне, — распавёў ён. — Вельмі важна, што гэта ініцыятыва саміх рабят. Яны хочуць надаць сабе арганізаваны характар, каб на працягу года гэтая ініцыятыва знаходзіла розныя магчымасці для правядзення такіх дэбатаў як на рэгіянальным узроўні, так і рэспубліканскім».

Як адзначыў Максім Рыжанкоў, цяпер яшчэ нельга казаць пра старт такой лігі ў нашай краіне, аднак сёння быў зроблены першы крок на шляху да яе фарміравання. «Вядома мы не скажам, што яна стартуе сёння, але можна сказаць, што далі старт у развіцці гэтай тэмы, арганізацыі нейкіх інстытуцыйных асноў. Яе стварэннем зоймемся ў самы бліжэйшы час, статут напішам, адпаведнае даручэнне пойдзе ў рэгіянальныя ВНУ. Гэта дапаможа надаць больш арганізацыйны характар. Распішам графікі правядзення адпаведных спаборніцтваў, — дадаў ён. — Я думаю, моладзь сама зоймецца гэтымі пытаннямі, бо гэта іх ініцыятыва, ім гэта цікава. А таму ім не трэба перашкаджаць, а трэба толькі дапамагаць і падказваць тыя пытанні, якія сёння больш хвалююць. Ну і дзесьці дапамагаць дадатковай інфармацыяй, больш дасведчанымі гасцямі-дэпутатамі, гісторыкамі, палітолагамі».

Акрамя таго, у бліжэйшы час на беларускім тэлебачанні можа з’явіцца тэматычная перадача. «У адпаведнасці з іх прапановай мы прапрацавалі пытанне з Белтэлерадыёкампаніяй. Хутчэй за ўсё, у самы бліжэйшы час з’явіцца спецыяльная перадача Лігі дэбатаў на адным з каналаў Белтэлерадыёкампаніі. Для дзяцей гэта вельмі важны стымул для далейшага развіцця. Гэта іх была прапанова. Яны вельмі хацелі сябе паспрабаваць яшчэ ў такім прамоўніцкім і публічным інфармацыйным полі. Прычым такім полі, якое не дзесьці схавана ў нейкіх будынках або аўдыторыях, а з выхадам на аўдыторыю. Гэта значна складаней, але яны да гэтага гатовыя. Яны маладыя, крэатыўныя, а са свайго боку мы павінны падтрымаць такія ідэі», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.