У дзень адкрытых дзвярэй у БДУ прадстаўлена новая спецыяльнасць — «дзяржаўны аўдыт», перадае БелТА.
Па ініцыятыве Камітэта дзяржаўнага кантролю з новага навучальнага года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыецца новая спецыяльнасць — «дзяржаўны аўдыт».
Падрыхтоўка па гэтым напрамку ў Беларусі будзе ажыццяўляцца ўпершыню, яна арыентавана на фінансава-эканамічную дзейнасць дзяржаўных устаноў і органаў дзяржаўнай улады. Выпускнікі змогуць працаваць у дзяржаўных структурах, на буйных прадпрыемствах, у аўдытарскіх кампаніях. Адкрыццю новай спецыяльнасці садзейнічала цеснае супрацоўніцтва Камітэта дзяржкантролю і эканамічнага факультэта БДУ.
«Мы бачым, якімі кампетэнцыямі павінен валодаць сучасны спецыяліст у галіне аўдыту. У першую чаргу гэта міждысцыплінарныя навыкі: базавыя эканамічныя веды, аналітыка дадзеных, уменне праводзіць пафактарны аналіз, мадэляваць сітуацыі і сцэнарыі развіцця падзей», — адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Юлія Аўхукова. — У сваю чаргу Камітэт дзяржкантролю плануе ўдзельнічаць у адукацыйным працэсе, каб падзяліцца ведамі і сваім досведам».
Юлія Аўхукова дадала, што спецыялісты на новай спецыяльнасці будуць рыхтавацца не толькі для дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць кантрольную дзейнасць, але і для службаў унутранага аўдыту і ведамаснага кантролю дзяржаўных арганізацый.
Фота: БелТА
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.
Прыгажосць — паняцце суб’ектыўнае, і ў кожнага яно сваё.