Вы тут

Качанава: Беларусь і Расія дэманструюць непарушнае братэрства


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава павіншавала старшыню савета Федэрацыі Валянціну Мацвіенку, старшыню Дзяржаўнай Думы Вячаслава Валодзіна, Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, а таксама Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыса Грызлова З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамляецца ў тэлеграм-канале Савета Рэспублікі.


«Сумеснымі намаганнямі заканадаўчыя органы нашых краін стварылі надзейны прававы падмурак Саюзнай дзяржавы, заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і незалежнасці дзвюх дзяржаў пры захаванні агульнага шляху развіцця і непарыўнасці чалавечых лёсаў.

У сучасных рэаліях, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і выклікаў, Беларусь і Расія дэманструюць непахісную салідарнасць, сапраўднае адзінства і непарушнае братэрства», — гаворыцца ў віншаваннях.

У сваю чаргу старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка ў сваім віншаванні, якое паступіла ад яе, адзначыла гатоўнасць падтрымліваць высокі ўзровень узаемадзеяння і прыкласці максімальныя намаганні для развіцця дыялогу заканадаўцаў. Паводле яе слоў, стваральны патэнцыял міжпарламенцкіх сувязей асабліва запатрабаваны ў сучасных умовах усебаковага ўмацавання адносін дзвюх краін на ўсіх узроўнях. 

Старшыня Савета Федэрацыі ўпэўненая, што юбілейны X Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі ва Уфе летам 2023 г. надасць новы імпульс пашырэнню міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і ў рамках яго правядзення ўдасца сустрэцца з удзельнікамі моладзевага патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.