Вы тут

ВНУ Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год


Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі апублікавалі планы прыёму на 2023 год, паведамляе БелТА.


Так, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы плануе прыняць 2114 чалавек, а на завочную бюджэтную — 150. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1574 месцаў, а на завочную платную — 507.

Усяго для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) план прыёму Белдзяржуніверсітэта складае: вочная (дзённая і вячэрняя) бюджэтная форма — 362 чалавекі, завочная бюджэтная форма — 53, дыстанцыйная форма — 9. На платную вочную (дзённую і вячэрнюю) форму навучання плануюць прыняць 140 чалавек, на завочную платную форму — 55, а на дыстанцыйную платную форму — 30.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі прыме ў лік першакурснікаў 2999 чалавек, з іх 1270 за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 1729 чалавек на платнай аснове. Па формах навучання: дзённая — 2219 (з якіх 1210 бюджэт, у тым ліку 105 на ваенны факультэт); завочная — 690 (з якіх 60 бюджэт); дыстанцыйная — 90 (на ўмовах аплаты). «У параўнанні з 2022 годам план прыёму павялічаны на 30 чалавек», — адзначылі ў прэс-службе ВНУ.

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на дзённую форму атрымання адукацыі на бюджэт прыме 890 чалавек, на платнае аддзяленне — 395. На завочную форму атрымання адукацыі за кошт бюджэту прымуць 275 абітурыентаў, на ўмовах аплаты — 570

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.