Вы тут

Коласаўская атмасфера, магія коней, псіхалогія канфлікту і модныя трэнды


Коласаўская атмасфера, магія каней, псіхалогія канфлікта і модныя трэнды — што новага для чытачоў падрыхтаваў красавіцкі нумар «Алесі».


Музей павінен крочыць у нагу з часам 

Як захаваць у доме-музеі атмасферу жыцця народнага паэта і разам з тым зрабіць яго сучасным, дзе час не спыніўся, дзе цікава і дарослым, і дзецям, тым, хто добра ведае творчасць выдатнага беларуса і хто толькі пачынае знаёміццца з ёй? Аб гэтым і не толькі чытайце ў інтэрв’ю з дырэктарам музея Якуба Коласа Ірынай Мацяс. 

Душа — гэта форма выратавання 

«Смысл жыцця — у працы. У тым, каб несці людзям радасць. Справа пісьменніка — сцвярджаць, пераконваць без канца, што жыццё цудоўнае, нягледзячы на ўсе перажыванні і драмы, што яно павінна быць яшчэ лепшым. І рабіць усё магчымае, каб яно такім стала» , — у гэтым упэўнена паэт, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка. У красавіку яна адзначыла сваё 75-годдзе. З аўтарам 28 кніг, лаўрэатам многіх прэстыжных узнагарод пагутарылі пра творчасць, любімыя месцы Віцебска, жаночае шчасце, жыццёвыя драмы і выратаванне праз вершы.

«Адчуваю сябе сапраўднай амазонкай»

Гэта гісторыя пра любоў да коней, якая падарыла нашай гераіне цікавую працу і хобі.  У 2016 годзе Ганна Рудак стала кандыдатам сельскагаспадарчых навук, а ў мінулым — трапіла ў дзясятку найлепшых навукоўцаў — лаўрэатаў конкурсу «100 маладых талентаў НАН Беларусі». Навуковая праца Ганны звязана з даследаваннем генетычнай карты коней, іх якасцей, выбарам лепшых з іх да далейшай селекцыі. Маладая жанчына настолькі захапляецца гэтымі прыгожымі жывёламі, што нават купіла сабе гадаванца гановерскай пароды Гелара і шмат вольнага часу праводзіць з ім. 

Сыйдзі са сцежкі вайны

Чаму мы сварымся? Як не дапусціць, каб з іскры супрацьстаяння разгарэлася полымя смяротнай варожасці? У міжасобасных канфліктах, у тым, што іх параджае, як яны развіваюцца і як іх пераадольваць разбіраемся з дапамогай псіхолага Таццяны Шаранды.

Сістэма абароны ўнутры нас

Імунная сістэма пакуль яшчэ недастаткова вывучана, і нават у спецыялістаў застаюцца пытанні без адказаў. Што ж казаць пра людзей, якія не маюць медыцынскай адукацыі? Як фарміруецца імунітэт, ці можа ён мяняцца на працягу жыцця? Чаму не варта пераацэньваць значэнне імунаграмы? З якім міфам часцей за ўсё даводзіцца сутыкацца імунолагам? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Эдуард Дацэнка.

Яны мараць пра сям’ю

Сёння ў Барысаўскім спецыялізаваным доме дзіцяці — 44 хлопчыка і дзяўчынкі. Тут цёпла і ўтульна, шмат прыгожых цацак, добры персанал. Тым не менш для кожнага выхаванца хацелася б знайсці сям’ю. Калі вы задумаліся пра тое, каб падзяліцца цеплынёй свайго сэрца з адным з такіх дзяцей або ўжо прынялі такое рашэнне, прачытайце пра Мілану і Андрэя, паглядзіце на іх фота. І хто ведае — магчыма на дваіх шчаслівых дзяцей у гэтым свеце стане болей. 

Ярчэй, вальней, смялей

Што будзе на піку папулярнасці ўвесну −2023? На што модніцам трэба звярнуць увагу? Чым варта папоўніць свой гардэроб? Дызайнер, магістр мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры дызайну моды БДУ Марына Машэда дапамагае зарыентавацца ў свеце моды і зрабіць сваё аблічча больш цікавым і прывабным. 

Абараніся ад небяспечнага сонца

Хто не любіць сонца? Без яго няма жыцця, здароўя, настрою. Разам з тым і ў сонца ёсць «цёмны бок». Акрамя карысці ўльтрафіялетавае (УФ) выпраменьванне нясе і пагрозу. Чым яно небяспечнае для нашага арганізма? Як ад яго абараніцца? Разабрацца ў гэтым дапамагла ўрач-дэрматолаг, касметолаг Наталля Паўловіч.

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.