Вы тут

Беларусь размясціла дзяржаблігацыі на расійскім рынку


Беларусь размясціла дзяржаўныя аблігацыі на суму 10 млрд расійскіх рублёў на расійскім рынку. Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Міністэрства фінансаў.


Колькасць каштоўных папер, якія размяшчаюцца ў РФ −10 млн, намінальны кошт кожнай аблігацыі — 1 тыс.расійскіх рублёў.

Тэрмін пагашэння — 1092-ы дзень з даты пачатку размяшчэння аблігацый (гэта значыць 2 красавіка 2026 года). Працэнтная стаўка — 12,2% гадавых.

Як паведамлялася, Банк Расіі ў верасні 2022 года прыняў пастанову аб рэгістрацыі праспекта беларускіх неканвертаваных адсоткавых дакументарных дзяржаўных аблігацый на прад’яўніка серый 08, 09, 10, 11 і 12 і іх допуску да размяшчэння і публічнага звароту ў РФ. На дадзены момант размешчаны дзяржаблігацыі серыі 08.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.