Вы тут

У Мінску абмеркавалі міграцыйную палітыку Саюзнай дзяржавы


Учора ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшлі парламенцкія слуханні «Актуальныя пытанні міграцыйнай палітыкі: практычныя рашэнні і перспектывы заканадаўчага рэгулявання». У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Дзяржаўнай думы і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі ПА АДКБ і МПА СНД, кіраўнікі міграцыйных службаў, вядучыя эксперты, прадстаўнікі навуковай супольнасці Беларусі і Расіі. 


Як заўважыў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч, у сучасных міжнародных рэаліях, калі прадаўжаюцца гібрыдныя атакі на Беларусь і Расію, відавочна, што неабходна забяспечыць адзіную бяспеку Саюзнай дзяржавы. «Адным з яе складнікаў з’яўляецца міграцыйная бяспека, — сказаў Валерый Міцкевіч. — Актуальнасць удасканалення заканадаўства ў сферы рэгулявання міграцыі вызначана ў першую чаргу напружанай палітычнай сітуацыяй паблізу нашых граніц».

Падзеі апошніх гадоў нам паказалі, што трэба быць гатовымі да розных складаных сітуацый, уключаючы міграцыйныя крызісы, падкрэсліў віцэ-спікер. «Неабходна мець напрацаваныя алгарытмы дзеянняў па прадухіленні іх узнікнення, а таксама эфектыўным вырашэнні», — адзначыў ён, заўважыўшы, што ў Беларусь і Расія праводзяць скаардынаваныя мерапрыемствы па папярэджанні, выяўленні і спыненні незаконнай міграцыі. 

Пры гэтым Валерый Міцкевіч адзначыў, што міграцыйны крызіс 2021 года на нашай граніцы быў выкліканы ў тым ліку дзеяннямі калектыўнага Захаду ў тых краінах, якія людзі вымушаны былі пакінуць. «На гэтым фоне Беларусь прадэманстравала ўсяму свету тады і працягвае дэманстраваць сёння сапраўдны гуманізм у адносінах да мігрантаў. Бежанцам, якія ішлі ў Еўропу, беларусы выдзелілі жыллё, забяспечылі іх харчаваннем, медыцынскай дапамогай і ўсім неабходным. Нашы пагранічнікі і сёння праяўляюць вытрымку, не паддаюцца на правакацыі з польскага і літоўскага бакоў», падкрэсліў ён. 

«Перш за ўсё міграцыйная палітыка — гэта комплекс кіраўніцкіх мер, рашэнняў, стандартаў, з дапамогай якіх урады, дзяржаўныя інстытуты забяспечваюць сацыяльна-эканамічнае развіццё сваіх дзяржаў. Гэта вельмі важны аспект, — сказаў Андрэй Савіных. — На жаль, з-за каляровых рэвалюцый, ваенных інтэрвенцый краін калектыўнага Захаду ў краінах, якія развіваюцца, мы сутыкнуліся з узрастаючым патокам нелегальных мігрантаў.Як правіла, людзей малаадукаваных, якія маюць нізкую прафесійную кваліфікацыю, якія ствараюць сацыяльны ціск на ўсе краіны, уключаючы краіны транзіту, якой з’яўляецца Беларусь. Але мы ўсё ж такі не павінны забываць, што міграцыя — гэта таксама інструмент нарошчвання чалавечага капіталу, які мае прынцыповае значэнне ў сучасных умовах для эканамічнага і сацыяльнага развіцця любой дзяржавы».

У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Маркевіч заўважыў: «Што датычыцца палітыкі, якая праводзіцца сумежнымі дзяржавамі. Вы бачыце, поўнае беззаконне на граніцы, парушэнне ўсіх міжнародных норм аб бежанцах, аб прадастаўленні прыстанішча, проста выцісканне мігрантаў. Мы бачым калецтвы, смерці. Дзясяткі такіх выпадкаў зафіксаваны апошнім часам. Паколькі пагрозы і выклікі нацыянальнай бяспецы, у тым ліку і памежнай, — у нас у Саюзнай дзяржаве агульныя, таму нам трэба ствараць адзіную пагранічную прастору, як мы ствараем адзіную абаронную прастору».

Паводле БелТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.