Вы тут

Лукашэнка: Нам ад нашай брацкай Расіі патрэбны поўныя гарантыі бяспекі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу ў Мінску з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, які прыбыў у беларускую сталіцу ў развіццё нядаўніх дамоўленасцяў паміж кіраўнікамі дзяржаў.


«Развітваючыся пасля апошніх перагавораў з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным. — Зв.), мы дамовіліся, што вы са спецыялістамі прыедзеце ў Беларусь, і мы сядзем з вамі, абмяркуем пытанні бяспекі Беларусі. Вы ведаеце, на ВДС я ўжо ўздымаў гэтае пытанне. Але да гэтага мы абмеркавалі гэтае пытанне з Уладзімірам Уладзіміравічам», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што заходнія краіны не выконваюць дамоўленасці аб гарантыях бяспекі, якія даваліся ў рамках Будапешцкага мемарандума ў абмен на вывад ядзернай зброі. «Дзесьці пасля 1994 года, вядомага Будапешцкага мемарандума, дзе кляліся ўсе заходнія дзяржавы і Расія даць поўную бяспеку Казахстану, Украіне і Беларусі. Натуральна, вы ведаеце, што заходнія дзяржавы растапталі ўсе гэтыя дагаворы, дамоўленасці і заявы, і ніякай бяспекі няма. Мелася на ўвазе эканамічная бяспека, у тым ліку. Ну якая эканамічная бяспека, калі яны ўводзяць супраць нас, Расіі санкцыі?! — адзначыў беларускі лідар. — Таму я гэта пытанне ўзняў у перагаворах з Прэзідэнтам Расіі. Ён абсалютна мяне падтрымаў па ўсіх напрамках. І, гаворыць, нам трэба прарэвізаваць усе нашы дагаворы і пагадненні — Беларусі і Расіі, — паглядзець, які нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць цяпер, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі».

«Увогуле, гэта гучала на перагаворах так, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбны (гарантыі. — Зв.) бяспекі», — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што на Захадзе забылі аб сваіх абавязацельствах. «Ну якія нам гарантыі бяспекі Амерыка можа даць? Ды ніякіх. Акрамя заахвочвання агрэсіі супраць нас, як бачым мы цяпер. Нам ад нашай брацкай Расіі патрэбны поўныя гарантыі бяспекі. І вось мы з Пуціным, расстаючыся, яшчэ раз закранулі гэтае пытанне і дамовіліся, што вы са спецыялістамі прыедзеце сёння і мы гэтае пытанне сур'ёзна абмяркуем у кантэксце той сітуацыі, якая складваецца вакол нас сёння. У тым ліку і спецыяльнай ваеннай аперацыі. Таму я дзякую вам, што вы прыехалі да нас. Думаю, мы сёння абмяркуем усе пытанні, якія датычацца нашых двухбаковых адносін і сітуацыі, што складваецца ў Беларусі і Расіі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адна тэма, якую Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Сяргеем Шайгу, датычыцца баявой падрыхтоўкі і зладжвання сумеснай саюзнай групоўкі, у складзе якой ёсць і расійскія ваеннаслужачыя, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. «Я вам удзячны, што пры ўсіх складанасцях вы тут трымаеце некалькі тысяч расійскіх ваенных. Мы, наколькі гэта трэба, падключыліся да гэтага працэсу. І рыхтуем разам з вашымі афіцэрамі гэтых хлопцаў, баявое зладжванне праводзім. Рыхтуем так, як належыць. Таму што расслабляцца нам тут не трэба. Вы бачыце, што палякі, літоўцы тут варушыцца пачалі ў нашым напрамку. Таму гэта добрая дапамога і апора для беларускай арміі, якая на заходнім флангу абараняе Саюзную дзяржаву», — заявіў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Сяргей Шайгу пацвердзіў, што прыбыў па выніках дамоўленасцяў прэзідэнтаў. «Маю, зразумела, адпаведныя паўнамоцтвы і даручэнні нашага Прэзідэнта, Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Асобныя словы падзякі хацеў бы выказаць вашаму Міністэрству абароны, вам асабіста. Вызначаны пяць палігонаў на тэрыторыі Беларусі. Яны абсталяваны, аснашчаны. Больш за тое, прыцягваецца дастатковая колькасць інструктараў — афіцэраў беларускіх. Узброеных Сіл для падрыхтоўкі ў тым ліку і нашага папаўнення. Сапраўды, тут дастаткова вялікая групоўка. І мы, вядома, сёння разгледзім усе пытанні яе далейшага і знаходжання, і падрыхтоўкі, і, магчыма, пашырэння рамак, якія вы абмяркоўвалі разам з Уладзімірам Уладзіміравічам», — сказаў міністр.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.