Вы тут

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені-лютым склаў $14,8 млрд


У студзені-лютым 2023 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў $14,8 млрд, што адпавядае ўзроўню аналагічнага перыяду 2022 года. Статыстычныя дадзеныя апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.


Фота: pixabay.com

Дынаміка паказчыкаў знешняга гандлю сведчыць аб адаптацыі беларускай эканомікі да новых умоў і паспяховай пераарыентацыі экспартна-імпартных паставак.

Станоўчыя тэндэнцыі назіраліся ў знешнім гандлі таварамі: іх экспарт вырас у лютым 2023 года ў адносінах да студзеня 2023 года на 5,4%, да лютага 2022 года — на 6,3% і склаў $3,2 млрд. У той жа час імпарт тавараў (на суму $3,3 млрд) павялічыўся да студзеня 2023 года на 4,5%, а да лютага 2022 года знізіўся на 1,4%. Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі скарацілася з $172,4 млн у студзені 2023 года да $153 млн у лютым 2023 года. За студзень-люты 2023 года агульнае сальда склала мінус $325,4 млн.

Асноўны ўклад у фарміраванне прафіцыту ў знешнім гандлі па-ранейшаму ўносіла значнае станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі. У студзені-лютым 2023 года яно склалася ў памеры $459,8 млн.

У выніку, нягледзячы на санкцыйны ціск, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені-лютым 2023 года заставалася станоўчым — $134,4 млн.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.