Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Жанчыны і дзеці — прыярытэт прыярытэтаў»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліяй Мнангагвай. Жонка Прэзідэнта Зімбабвэ знаходзіцца з візітам у Беларусі ў развіццё дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў аб супрацоўніцтве ў гуманітарнай галіне. У прыярытэце — сфера мацярынства, дзяцінства, ахова здароўя, дзіцячае харчаванне. Аксілія Мнангагва наведала шэраг прадпрыемстваў і арганізацый Міністэрства аховы здароўя, ААТ «Беллакт» у Гродзенскай вобласці, правяла сустрэчы ў міністэрстве замежных спраў, па лініі Беларускага саюза жанчын, пабывала ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Фота: БелТА

«Я выконваю просьбу майго сябра Прэзідэнта Эмерсана, каб тыя тэхналогіі, якія сёння запатрабаваны ў вас у Зімбабвэ, там знаходзіліся. І мы гатовы дапамагчы вам рэалізаваць некалькі праектаў па жаданні вашага боку і вашага прэзідэнта па будаўніцтву высокатэхналагічных прадпрыемстваў перш за ўсё ў гуманітарнай сферы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, вітаючы госцю. Ён расказаў, што Эмерсан Мнангагва прасіў яго дапамагчы стварыць у Зімбабвэ сістэму аналагічную беларускай па родадапамозе, дапамозе нованароджаным і вырашыць праблему дзіцячага харчавання. 

«Словам, жанчыны і дзеці — прыярытэт прыярытэтаў, пра што мне казаў не аднойчы Эмерсан падчас майго візіту ў вашу краіну. І ён мне абяцаў, што за гэтыя праграмы, за іх рэалізацыю будзе адказны вельмі адказны чалавек. Шчыра кажучы, я яго папрасіў, каб гэта былі вы. Дзверы былі адчыненыя ўсюды. Выбірайце, вызначайцеся, пачынайце дзейнічаць», — сказаў беларускі лідар. Ён таксама падкрэсліў, што па просьбе Эмерсана Мнангагвы перагаварыў у Эміратах і Расіі наконт рэалізацыі сумесных праектаў. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ні па адным з напрамкаў не было адмовы. Гэтыя дзве краіны вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з афрыканскімі дзяржавамі і перш за ўсё Зімбабвэ.

«Аксілія, вы павінны разумець, тэхналогій у нас хапае. Усё астатняе ў вас ёсць. Галоўнае зараз жаданне і хуткасць. Трэба хутка ўсё гэта рабіць», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.


У тэму 

«Адчувала сябе як дома»

У размове з журналістамі Аксілія Мнангагва назвала сустрэчу з Прэзідэнтам Беларусі вельмі цёплай і плённай. «Паміж намі не было ні адной закрытай тэмы. Я адчувала сябе як дома, мы абмяркоўвалі абсалютна ўсё. І цяпер я бачу, што наша супрацоўніцтва будзе ісці наперад, таму што ў Прэзідэнта ёсць адна важная якасць, якая ёсць у нас — ён умее працаваць цяжка і доўга. Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам, я сказала яму, што ён не толькі бацька для сваёй краіны, але і маці. Таму што я ўбачыла, які клопат ён паряўляе аб сваёй краіне, аб сваім народзе. Мы бачылі, як ён клапоціцца аб дзецях у бальніцах. Яго візіт у нашу краіну быў сапраўды гістарычным. Мы былі вельмі рады прымаць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Зімбабвэ», -падзялілася Аксілія Мнангагва. На сустрэчы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў разнастайных сферах. Гэта медыцына, сельская гаспадарка, горназдабыўная галіна, ад кожнай з якіх залежыць якасць жыцця людзей.

«Так, я прыехала сюды як першая лэдзі сваёй краіны. Але я таксама прыехала сюды і як маці, якая добра ведае, што адбываецца ў сем’ях і як жанчыны ў маёй краіне клапоцяцца аб сваіх сем’ях», — сказаў Аксілія Мнангагва. На сустрэчы з Прэзідэнта Беларусі абмяркоўваліся таксама праграмы абмену і магчымасці навучання зімбабвійскіх спецыялістаў у беларускіх медыцынскіх ВНУ, у галіне сельскай гаспадаркі. Па словах першай лэдзі Зімбабвэ, краіне патрэбна абсталяванне, але таксама патрэбны і спецыялісты. 

Аксілія Мнангагва таксама выказалася за актыўныя кантакты паміж бізнес-коламі дзвюх краін, узаемныя візіты для вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва і пошуку новых партнёраў. «Наша краіна атрымае ад гэтага вялікую карысць. Таму што для нас Беларусь — гэта гігант», — сказала яна.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.