Вы тут

Кітаянка папулярызуе веды аб раслінах у сацсетцы


26-гадовая Чэнь Ціцы з правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) стала TikTok-блогерам і распаўсюджвае веды аб раслінах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кітаянка скончыла Сычуаньскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт па спецыяльнасці «Абарона раслін». Яшчэ падчас студэнцтва яна праяўляла вялікую цікавасць да раслін і казурак. У сваім TikTok-акаўнце Чэнь Ціцы не толькі распаўсюджвае навуковыя веды аб раслінах, такія як іх класіфікацыя і характарыстыкі, але і дзеліцца з інтэрнэт-карыстальнікамі цікавымі фактамі і сімволікай гэтых раслін у культуры.

Напрыклад, у адным з відэаролікаў Чэнь Ціцы распавяла, што ў адрозненне ад некаторых краін, дзе на Дзень маці прынята дарыць гваздзікі, у Паднябеснай мамам традыцыйна дораць кветкі лілейніка. У старажытным Кітаі лічылася, што лілейнік дапамагае забыцца аб смутках і развеяць нуду маці па дзецях, якія жывуць далёка ад яе.

Чэнь Ціцы ўжо размясціла ў сацсетцы звыш 100 кароткіх відэа. На яе акаўнт падпісаны каля 1,5 мільёна чалавек. Блогер плануе наведаць большую колькасць месцаў і пазнаёміць інтэрнэт-карыстальнікаў з раслінамі розных куткоў Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.