Вы тут

Вялікдзень у пасёлку-востраве Палянаўка


Старажылы невялікага пасёлка Палянаўка, што ў Веткаўскім раёне, колькі сябе памятаюць, вясной ператвараюцца ў «астраўлян». Жартуюць, што жывуць, бы на востраве Буяне, як у Пушкіна. Возера Чэчаль і магутны Сож падчас вясновага разліву адразаюць пасёлак ад іншых населеных пунктаў. Царквы ў пасёлку няма, а на велікодныя святы з'ездзіць у храм у райцэнтры ці ў Гомелі атрымліваецца далёка не ва ўсіх. Таму мясцовыя пажылыя жыхары мусяць дома чакаць сваякоў, што прывязуць асвячоныя гасцінцы. За гэтыя гады ў палянаўскіх «астраўлян» склаліся ўжо і свае традыцыі, як у воднай ізаляцыі сустракаць свята.


«Галоўнае — мукой, цукрам, дражджамі для кулічоў запасліся», — свае перадсвяточныя жаночыя клопаты перадаюць мясцовыя гаспадыні.

«Пячом кулічы, фарбуем яйкі, пасля збяромся ўсе на пасёлку. Абавязкова павіншуем адзін аднаго, згуляем у біткі», — расказваюць палянаўцы.

Па «мясушка», як кажуць палянаўскія гаспадыні, каб разгавецца на Вялікдзень, усё ж такі маладзейшыя з'ездзілі ў Гомель. Хто не змог сам паехаць, скаромныя прысмакі заказалі ў прадаўца аўтакрамы, якая цяпер не па дарозе дабіраецца, а на лодцы па вадзе.

Паважаныя на пасёлку гаспадыні-старажылы Ніна Аляксееўна Дзёміна і Зінаіда Радзівонаўна Целяпнёва за ўсё сваё доўгае жыццё ні разу не спалохаліся вялікай вясновай вады і не пакінулі свае хаты на востраве. Ніне Аляксееўне — 91 год, а Зінаідзе Радзівонаўне — 85. Абедзве, нягледзячы на ўзрост, адзіныя гаспадыні ў сваіх хатах і не пагаджаюцца нікуды пераязджаць з Палянаўкі. Яны згадваюць вясну 1972-га, калі ў Палянаўцы было самае вялікае разводдзе. Кажуць, да Вялікадня рыхтаваліся, а вада пад самым ганкам хат стаяла. Клопат жа мясцовых гаспадынь быў не толькі дома прыбрацца, але і дагледзець вялікую гаспадарку, што тады трымалі.

«Карову трэба раніцай даіць, дык на вёслы трэба сесці ў лодку, каб да хлява дабрацца. І ўсё роўна нічога не баяліся», — згадваюць сваё суіснаванне з вялікай вадой палянаўскія старажылы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.