Вы тут

Надвор'е. Канец красавіка «парадуе» замаразкамі


Не паспелі батарэі «замерзнуць», а тут і пахаладала. Праўда, ненадоўга і не ўсюды. У апошнія дні красавіка ноччу месцамі нават будзе падмарожваць да мінус 3 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

І ў пятніцу ўмовы надвор'я будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, па ўсходзе краіны да плюс 5 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень складзе 9—15 цяпла. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.

А вось у суботу адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у прахалоднай паветранай масе. Чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Брэсцкай вобласці чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер пераменных кірункаў слабы да ўмеранага. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да плюс 5, максімальная тэмпература днём будзе знаходзіцца ў межах 10—16 цяпла.

У апошні дзень красавіка адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які ссоўваецца з тэрыторыі Польшчы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па краіне, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе ўжо 1—6 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі да плюс 9 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе ад плюс 10 градусаў па паўночным захадзе да 18 цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

А ў лес лепш пакуль не хадзіць

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 19 раёнах Беларусі. Забароны дзейнічаюць на тэрыторыі 11 раёнаў Магілёўскай вобласці — Шклоўскага, Магілёўскага, Чавускага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага, Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага і Хоцімскага. Абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, Драгічынскім, Ганцавіцкім, Ляхавіцкім і Баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Ашмянскім, Смаргонскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана Інтэрактыўная карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.