Вы тут

Аляксей Карней: Гарады самі просяць правесці ў іх «Вытокі


Свята, без якога ўжо немагчыма ўявіць беларускае лета вяртаецца. Трэці сезон спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок ды Алiмпу» пачнецца ў Гомельскай вобласці. З 19 па 20 мая свята будзе прымаць Жлобін. Па традыцыі арганізатары абяцаюць насычаную і разнастайную праграму. Заняткі па душы і інтарэсах знойдзе кожны. Не абышлося без навінак, пра якія расказаў каардынатар праекта ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксей Карней. 


Фота Лізаветы Голад.

У першы дзень пройдзе прэс-тур для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па Жлобінскім раёне. «Вытокі» — гэта не толькі пра адпачынак, але і пра раскрыццё турыстычнага патэнцыялу рэгіёна. «Вытокі» раскрываюць і спартыўнае жыццё вобласці. Таму семінар «Актуальныя пытанні падрыхтоўкі спартсменаў і шляхі іх вырашэння» з удзелам спецыялістаў БДУФКі Вышэйшай школы трэнераў, спецыялістаў спартыўных арганізацый Гомельскай вобласці таксама стаў важнай часткай фестывалю. Беларуская алімпійская акадэмія арганізуе свой семінар-практыкум для ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.У час яго правядзення ўдзельнікі пазнаёмяцца з алімпійскімі каштоўнасцямі і дасягненнямі беларускіх атлетаў.

За незвычайныя культурныя забаўкі адказвае адзін з арганізатараў — галерэя «АртХаос». У 2021 годзе госці фестываля знаёміліся з выстаўкай работ сучасных мастакоў, у 2022 вучыліся вырабляць маляваныя дываны. Сёлета галерэя арганізавала мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі — малюйце самі», якая стане зонай сумеснай творчасці знатакоў і аматараў выяўленчага мастацтва. Вячэрнюю праграму фестывалю адкрые спектакль Маладзёжнага тэатра эстрады мюзікл-прытча «Як ноч стала дзяўчынай». Арганізатары прадставяць працу творчага калектыва у арыгінальных дэкарацыях, з аўтарскімі музыкай і тэкстам.

Тым, хто любіць актыўны адпачынак неабходна запланаваць наведванне Жлобіна 20 мая. Згубіцца будзе немагчыма. Цэнтральнай лакацыяй свята стане галоўная плошча горада перад Палацам металургаў і прылеглая тэрыторыя. У праграме другога дня «Вытокаў» — фэст «Капітал месца», які пазнаёміць з гастранамічнымі сімваламі, строем і абрадамі гомельскай зямлі. Выстаўка-продаж «Беларускія брэнды» прадставіць прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў.

Ключавой спартыўнай падзеяй стане алімпійскі квэст. Кожны жадаючы ва ўзросце да 14 гадоў на гэтым квэсце зможа паспрабаваць свае сілы больш як у 25 відах спорту. Арганізатары пашырылі спартыўную праграму і напоўнілі яе новымі лакацыямі. Адразу пасля цырымоніі адкрыцця пачнецца алімпійскі забег, на старт якога выйдуць каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак да 9 гадоў. «Кожны ўдзельнік забега атрымае медаль. Забег мае чыста сімвалічны характар. Дзеці прабягуць дыстанцыю ў 400-500 метраў, але на галоўнай лакацыі фестывалю і пры падтрымцы ўсяго горада. Забег стане прыгожай кульмінацыяй цырымоніі адкрыцця», — адзначыў Аляксей Карней. 

На «Вытоках» адкрыецца і новая цікавая лакацыя — «Гульні нашага двара». Неабходна прайсці 5 этапаў квэста — «резиночка», «класікі», «бульба», стральба з рагаткі і іншыя, за якія можна атрымаць памятныя сувеніры ад арганізатараў. «Сэнс „Вытокаў“ у тым, каб вярнуцца туды, адкуль нашы карані. А ўсе мы родам з дзяцінства. Таму мы вырашылі ўспомніць гульні, у якія гуляюць усе дзеці. Тым больш, што яны цесна звязаны з професійнымі відамі спорту. Тыя дзеці, якія добра скачуць у „рэзіначку“ ў будучым могуць стаць, напрыклад, добрымі скакунамі і зрабіць кар’еру ў лёгкай атлетыцы. Гэтая лакацыя адкрытая для дзяцей і дарослых, яны могуць спаборнічаць індывідуальна, могуць аб’ядноўвацца ў каманды. Дарэчы, пераможцы квэсту „Гульні нашага двара“ атрымаюць прыз — Bluetooth-калонку», — расказаў Аляксей Карней.

Яшчэ адна навінка трэцяга сезону фестываля — інтэлектуальна-адукацыйны праекту «Вытокi. Quiz». У Жлобіне (а затым у кожным фестывальным горадзе) збяруцца каманды з кожнага раёна вобласці, якія будуць паказваць свае здольнасці ў інтэлектуальным спаборніцтве. Аляксей Карней заўважыў, што кожны жадаючы можа падтрымаць каманду падчас квізу. А тыя, каму захочацца праверыць свае веды, змогуць зрабіць гэта ў палатцы Беларускай алімпійскай акадэміі. 

Сёлета ў культурнай праграме «Вытокаў» праходзіць новы конкурс песеннага тэксту «Вершы пра галоўнае». Журы ўжо вызначыла пераможцу ў гомельскім рэгіёне. На тэкст аўтара прафесійны кампазітар піша песню, якая будзе выканана на фестывалі.

Па традыцыі, на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы вызначаць найлепшых маладых выканаўцаў у вакальным конкурсе (плошча Металургаў; 18.00). Фестывальная праграма ў Жлобіне завершыцца 20 мая вячэрнім гала-канцэртам з удзелам папулярных артыстаў беларускай эстрады (плошча Металургаў; 20.00), у іх ліку Сярога і Руслан Аляхно. У завяршэнні свята ўсіх чакае маляўнічы феерверк і дыскатэка — 23.00.

За Жлобінам святочную эстфету 2-3 чэрвеня прымуць Баранавічы. Затым надыдзе чарга Слоніма — 16-17 чэрвеня. З 23 па 24 чэрвеня сталіцай фестываля стане Глыбоке. Затым невялікі перапынак, пасля якога «Вытокі» 18-19 жніўня вернуцца ў Касцюковічы. А 25-26 жніўня дойдзе чарга і да Барысава. 

«Вытокі» разрастаюцца з кожным годам, з’яўляюцца новыя мерапрыемствы, новыя лакацыі. І нават у самым вялікім горадзе цяжка знайсці месца на ўсё гэта. Але мы спраўляемся. Крытэрыі для выбару гарадоў застаюцца нязменнымі — цікавая гісторыя, і культура, насычанае спартыўнае жыццё. Той жа Жлобін — другі год запар становіцца сталіцай беларускага хакея. Дарэчы, жлобінцы два гады прасілі, каб мы прывезлі да іх «Вытокі». Нарэшце дачакаліся. Барысаў таксама вельмі хацеў, улічваючы, што гэта адзін з самых вялікіх раённых цэнтраў нашай краіны. Многія гарады сапраўды прагнуць, каб да іх прыехаў такі вялікі фэст. Мы гэтаму толькі рады", — расказаў Аляксей Карней. 

З 4 па 14 жніўня Беларусь прыме ІІ Гульні краін СНД, спаборніцтвы ў рамках якіх будуць размеркаваны на 11 гарадам краіны. Таму лета абяцае быць насычаным, спартыўным і актыўным. 

Валерыя СЦЯЦКО 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.