Вы тут

Радыёспекталі «Палескія рабінзоны» і «Сын вады» прагучаць на гэтых выхадных


Гэтымі днямі адзначаецца юбілей класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра. 140-годдзю пісьменніка прысвечаны шэраг праектаў на канале «Культура» Беларускага радыё.


Фота: pixabay.com

Пра жыццё і творчасць аднаго з заснавальнікаў айчыннай дзіцячай літаратуры ў сам дзень яго нараджэння ішла гаворка ў перадачы «Дыялогі пра культуру», госцяй якой стала загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна. Яна распавяла аб адкрыцці кніжнай выставы ў гонар юбіляра і іншых мерапрыемствах, якія пройдуць ва ўстанове. Праслухаць можна на сайце «Культуры» ці ў сацыяльных сетках радыёстанцыі.

А ў праекце «Дзіцячы радыётэатр» 13 і 14 мая ў 10:05 прагучаць інсцэніраваныя творы «Лацароні», «Слёзы Тубі», а таксама казка Ханса Крысціяна Андэрсана «Новая світка караля» ў перакладзе на беларускую мову Янкі Маўра. У перадачы «Радыётэатр плюс» у выхадныя 13 і 14 мая ў 21:30 слухачы змогуць пазнаёміцца з радыёспектаклямі «Палескія рабінзоны» і «Сын вады» паводле аднайменных твораў пісьменніка-юбіляра.

«Янка Маўр — адзін з тых волатаў айчыннай літаратуры, якім па праву ганарыцца наша культура, — адзначыў намеснік дырэктара канала «Культура», загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч. — І мы ў дні юбілею славутага пісьменніка пастараемся найбольш поўна пазнаёміць слухачоў з творчымі здабыткамі заснавальніка прыгодніцкага жанру ў беларускім прыгожым пісьменстве».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.