Вы тут

У Кітаі прададзена звыш паўмільёна аўто на новых крыніцах энергіі


Аб’ём рознічных продажаў аўтатранспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі ў Кітаі ў мінулым месяцы павялічыўся на 85,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі вытворцаў пасажырскіх аўтамабіляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных асацыяцыі, за красавік у краіне было прададзена 527 тысяч аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. 70,5 працэнта ад агульнага аб’ёму склалі продажы аўтамабіляў асноўных айчынных марак. Аб’ём экспарту пасажырскіх аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі ў красавіку перавысіў 90 тысяч аўто, што на 1028,5 працэнта больш у гадавым выражэнні і на 29,4 працэнта больш, чым сёлета ў сакавіку.

Як паведамілі ў асацыяцыі, за чатыры месяцы аб’ём рознічных продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі ў Кітаі павялічыўся на 36 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і дасягнуў 1,84 мільёна аўто.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.