Вы тут

Сцяг, герб і гімн — нацыянальныя сімвалы Беларусі


14 мая беларусы святкуюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Свята, якім ушаноўваюцца ўсе тры сімвалы беларускай дзяржаўнасці (уключаючы гімн), сёлета адзначаецца ўпершыню — адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў у красавіку. Сімвалічна, што менавіта 14 мая 1995 года, падчас першага рэферэндуму ў краіне, абсалютная большасць нашых суайчыннікаў прагаласавала за той сцяг і герб, з якімі сёння атаясамліваецца беларуская дзяржаўнасць.


Як паказалі вынікі сацыялагічнага даследавання, якое нядаўна праводзіў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, дзве трэці насельніцтва нашай краіны (66,7 %) галоўнымі нацыянальнымі сімваламі Беларусі лічаць дзяржаўную сімволіку — сцяг, герб і гімн. Прычым значнасць дзяржаўных сімвалаў сярод моладзі вышэйшая (65,9 %), чым у беларусаў сярэдняга ўзросту (61,4 %).

Апытанне праводзілася ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Мінску, асобных раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах. На пытанні адказвалі 1848 рэспандэнтаў.

Паводле сацдаследавання, станоўчыя адносіны да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь адзначаюцца ў большасці апытаных (80,5 %). Гэта сведчыць аб тым, што сімвалы нашай краіны з'яўляюцца народнымі. У свядомасці грамадзян дзяржаўная сімволіка адлюстроўвае нацыянальны характар і імкненні беларускага народа. Канцэптуальнай асновай беларускай дзяржаўнасці выступаюць яе знакавыя структурныя элементы. Рэспандэнты вызначылі, што асноўнымі атрыбутамі беларускай дзяржаўнасці з'яўляюцца перш за ўсё герб (61 %), сцяг (57,8 %), Канстытуцыя (50,8 %) і гімн Беларусі (49 %).

Падчас даследавання рэспандэнтам было прапанавана адказаць на пытанне: «Што для вас азначае быць патрыётам Беларусі?». 35,7 % удзельнікаў апытання адзначылі неабходнасць «паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.