Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь


Шаноўныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.


У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснасць і будучыня беларускай дзяржавы.

Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні.

Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Упэўнены, гэтыя якасці дазволяць нам не толькі выстаяць перад сённяшнімі выклікамі, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.

Ад душы жадаю вам, дарагія землякі, сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.