Вы тут

«Патрыятызм выяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека»


Патрыятызм выяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых справах на карысць роднай краіны. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання дзяржаўных сцяга, герба і гімна, якая арганізаваная на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, паведамляе БелТА.


Традыцыйна на плошчы адбылася штогадовая цырымонія прынясення маладымі грамадзянамі нашай краіны клятвы вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.

Старшыня ўрада зачытаў віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, пасля чаго Раман Галоўчанка асабіста павіншаваў прысутных і ўсіх жыхароў краіны.

«Некалькі слоў хацеў бы адрасаваць тым, хто дае гэтую клятву сёння. Упэўнены, што для кожнага з вас гэты дзень запомніцца як адна з самых важных падзей у вашым жыцці. І праз гады вы прыйдзеце сюды, каб пачуць, як гэтую ж клятву прамаўляюць вашы дзеці, якіх вы выхаваеце сапраўднымі патрыётамі, — сказаў прэм’ер-міністр. — Калі ласка, не забывайце, што патрыятызм выяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека, яго паўсядзённых справах на карысць роднай краіны».

Раман Галоўчанка заклікаў памятаць, што сёння дзяржаўная сімволіка ўвасабляе незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, аб’ядноўваючы ўсіх беларусаў у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае. «Любоў да роднай зямлі, беражлівыя адносіны да традыцый, гістарычнай памяці з’яўляюцца залогам не толькі захавання нацыі, але і ўзмацнення ролі нашай Беларусі на сусветнай арэне», — падкрэсліў ён.

Для ўдзелу ва ўрачыстым рытуале на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску сабраліся некалькі тысяч чалавек, сярод якіх было асабліва шмат моладзі. Пад гукі сумеснага выканання гімна рота ганаровай варты ўнесла на плошчу велізарнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга Беларусі і выяву герба.

Ад імя маладога пакалення Беларусі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам вымавілі прадстаўнікі моладзі з усіх абласцей і Мінска. Творчыя нумары патрыятычнай тэматыкі, якая адпавядае духу і настрою свята, падрыхтавалі маладзёжныя калектывы, якія таксама прадстаўляюць кожную з абласцей Беларусі і Мінск.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.