Вы тут

«Выпускнікі падрыхтаваны для паспяховай здачы ЦЭ»


Выпускнікі падрыхтаваны, у іх ёсць веды для паспяховай здачы цэнтралізаванага экзамену. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання пункта здачы ЦЭ ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, перадае БелТА.


Ігар Петрышэнка адзначыў, што сёння больш за 53 тыс. 11-класнікаў здаюць цэнтралізаваны экзамен па беларускай і рускай мове. «Усе 144 пункты па краіне гатовыя. Ва ўсіх адзіныя падыходы да арганізацыі працы. Думаю, што ўсе пытанні вырашаны адпаведнымі арганізацыйнымі камісіямі, педагогамі-прадметнікамі. Мы двойчы правялі рэпетыцыйнае тэсціраванне. Дзеці падрыхтаваныя і маюць веды для напісання гэтых тэстаў», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, такі падыход таксама дазваляе закрыць выпускныя і ўступныя экзамены. «Гэта аблегчыць падрыхтоўку выпускнікоў. Мы яшчэ будзем абмяркоўваць прапановы па ўдасканаленні гэтай сістэмы», — дадаў Ігар Петрышэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.