Вы тут

Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку


Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


«27 мая ў 21.05 другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку пасля завяршэння планавых выпрабаванняў на ўзроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі 50% у рамках праграмы энергетычнага пуску. Ідзе паэтапны набор магутнасці», — распавялі ў прэс-службе.

Як раней тлумачыў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, выпрабаванні энергаблока перад уводам у эксплуатацыю прадугледжваюць адключэння ад сеткі. «Будзе праводзіцца вялікі спектр выпрабаванняў на розных рэжымах працы рэактарнай устаноўкі, турбагенератара. У тым ліку з адключэннем другога энергаблока ад сеткі як на этапе энергетычнага пуску, так і на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі. Гэта сусветная практыка. Адключэння ад сеці таксама прадугледжаны таксама мерапрыемствамі этапных праграм. Самае галоўнае — мы павінны пераканацца ў тым, што абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы, уключаючы сістэмы бяспекі, працуюць надзейна, у адпаведнасці з праектнымі параметрамі і паказчыкамі», — падкрэсліў ён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расейскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць — унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.